Геда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Геда, Гада, Гіда (Гідзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гет.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Геда, Гада, Гіда або Гета (Geda[1], Geddo, Gaddo, Giddo, Gido[2], Gyða[3], Geto[1]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[5] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[6][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гедзейка (Гадзейка, Гедык), Гедзель, Гедзень (Гедзін), Гідульт / Гетаўт (Геталт, Гетальд), Гедвін, Гітэр, Гітарт (Гедарт), Гедгонт (Гедконт), Гедзіман, Гедзімін (Гідзімін), Гедмонт (Гемонт), Гедрык, Алгет, Вільгет, Мелкід. Адзначаліся германскія імёны Gedicke (Gädecke), Gedel, Gedenus (Giddinus), Gidoldus / Getoldus, Gedovin, Getær, Gidheard (Gạddert), Gadagunti, Gidman (Gettman), *Giddeminus (паводле запісу Diddeminum), Gadamundus (Gemundus), Gedrich (Gadric), Alget (Aalgidis), Wilgyth, Meligedius[b].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gada (Gito[31]), Gadyn, Gaczołt (Kiecołt[32], Giczołt)[33]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Гедэт (Гейдэт, Гедэйт): in Czechonouiensi districtu… Geydethowi de Kobilino (1425 год), Gedeth (1425 год), nobili Gedeth de Kobylino (1428 год), Geydeth de Cobylino (1430 год)[34], in actis terrestribus Łomzensibus… Giedeyt de Kobylino (1442 год), in actis terrestribus Łomzensibus… Petrus, haeres in Zawady dictus Giedeyt (1456 год), in Ciechanow… per Ik Giedeyt de Kobylino, tribunum Ciechanoviensem (1477 год)[35]. У Мазавецкім ваяводзтве ў 1580 годзе адзначаўся шляхецкі род Гедрытаў (Giedryt)[36].

У Памор’і бытавала прозьвішча Gadde[37].

У Прусіі бытавалі імёны Gyde / Gatte (1388 і 1391 гады)[38], Gedike / Gedeyke / Gedeke / Gadike[c] (1335, 1349, 1353, 1382 і 1396 гады)[41][42], Gedele[d] (1375 і 1421 гады)[42], Gedenne / Jedenne / Gedine[e] (1378 і 1386 гады)[42], Gedune / Gedun[f] (1254, 1261, 1299, 1301, 1370, 1396 і 1443 гады)[42], Gedite / Gedete / Gedethe / Gydyte / Gedithe[g] (1295, 1299, 1328, 1361 і 1396 гады)[42], Gedute / Gedutte / Gedut / Hans Gydoth[h] (1299, 1300, 1359, 1384 і 1397 гады)[42], Cador / Kadar[i] (1408 год)[46], Gederiks / Gederich / Gedriks[j] (1296 і 1358 гады)[42], Gedaute / Gedauthe / Gedawte / Gedawthe[k] (1308, 1341, 1343, 1352, 1398, 1407 і 1419 гады)[49], Miligedo / Milagids / Mylagide / Milgede / Miligedo / Mylegede / Milegede / Miligede[l] (1263, 1319, 1326, 1350, 1356, 1363, 1360, 1420 гады)[50][51]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Gede[52].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Геда (Gieda, Giedo)[53].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: in villa nostra Momeza, quas Gedus, Stabko, Stawbo, Semon, Chodor, Voynil Duhonicz… Gedus (25 траўня 1391 году)[54]; людей браславских одну службу, на имя… а Михаила Кгедовича (12 чэрвеня 1506 году)[55]; Марътинъ Кгидевичъ (1528 год)[56]; тых людей, которых выгъналъ Бридолкгъ, отец Каспоровъ: Юдасъ, Сакъ, Минтер, Роткусъ, Кгедысь, Оска… на тых четырех земълях осадилъ Каспор литъвою: <…> на Ротъковъщине а Кгедесщизне осадилъ Войтъка Пацовича (1542 год)[57]; Chwiedziecz, Wasil Gidziczy (1561 год)[58]; Борисъ Кадевичъ… Васько, Вакула, Иванъ Кадевичи… Мартинъ Гидъ (1563 год)[59]; Сенько Кгета (1566 год)[60]; Станиславъ Яновичъ Кгедовичъ[61], Станислав Кидевичъ[62] (1567 год); местечъку Вилъкииском… семы дом Кидя (18 траўня 1596 году)[63]; Pawel Gitowicz (20 лістапада 1604 году)[64]; Karol Antoni Giett Wąsowicz (26 красавіка 1700 году)[65]; Christina Gedowiczowna (1715 год)[66]; Jerzy Gida (2 сакавіка 1758 году)[67]; Bartłomiej Kida (1782—1784 гады)[68]; Parafia kościeniewicka… Gedziewicze, wieś (1784 год)[69]; Iózef Gada… Ierzy Gada (23 красавіка 1792 году)[70]; Mathias Giedziewicz (6 лютага 1796 году)[71][m].

Remove ads

Носьбіты

Гетовічы (Gietowicz) — прыгонныя зь вёскі Гозы (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[102].

Гады (Gada) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[103].

Гадзевічы (Gadziewicz) гербу Вянява і Гедзевічы (Giedzewicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[104].

Гедавіц (Gedawitz) і Гідзевіч (Gidziewicz) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[105].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Гедзевічы.

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -гед- зь летувіскай мовы gedė́ti 'быць у жалобе, быць занураным у жаль, смутак', gedáuti 'пытацца, дапытвацца, шукаць; сумаваць; жадаць, хацець'[7] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам значэньне 'жадаць, хацець' для gedauti упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1897 году[8]; увогуле, пра няведаньне летувісамі падобных значэньняў кораню ged- яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя сьведчаць пададзеныя ў 1846 і 1850 гадох тлумачэньні іменнай асновы -гед- ад летувіскіх словаў giedat 'сьпяваць'[9][10] або geda 'сорам'[11])
  2. Таксама адзначаліся германскія імёны Gadan[12], Geton[13], Gidbertus (Gid-bertus)[14], Kidger (Kid-ger)[15], Giedken (Gied-ken)[16], Gademarius (Gade-marius)[17], Gadenanda (Gade-nanda)[12], Gadaredus (Gada-redus)[12], Gedrut (Ged-rut)[18], Gidesindus (Gide-sindus)[19], Gidouart (Gido-uart)[15], Aged[20], Adogit (Ado-git)[21] або Edged (Ed-ged)[22], Aldgid (Ald-gid)[23], Aregitus (Are-gitus)[24][25], Denegyð (Dene-gyð)[26], Eangyth (Ean-gyth)[27], Godgyth (God-gyth)[28], Leobgid (Leob-gid)[29], Levegedus (Leve-gedus)[30], Ruadgid (Ruad-gid)[29]
  3. Адзначалася германскае імя Gädecke[39] (Gedicke[40])
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Gedel[43]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Gedenus[43]
  6. Адзначалася германскае імя Geton[13]
  7. Адзначалася германскае імя Gaidet[44]
  8. Адзначалася старажытнае германскае імя Gatuthi[45]
  9. Адзначалася старажытнае германскае імя Gadher[43]
  10. Адзначалася старажытнае германскае імя Gadaricus (Gadirix, Gaderich)[47]
  11. Адзначалася старажытнае германскае імя Gadaldus[48]
  12. У 552 годзе ўпамінаецца гоцкі водца Мелігед
  13. Таксама:
    • Гітан (адзначалася старажытнае германскае імя Gadan[12]): Gitany (1744 год)[72];
    • Гедун, Гадан (адзначалася старажытнае германскае імя Gettonis[73], Geton[13]): Gieduny (1744 год)[72], Гадан (Gadon) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[74], Гедун (Geduhn) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[75];
    • Гедут, Гедыт (адзначалася старажытнае германскае імя Gatuthi[45]): две земли пустых тягълых у Вилкиискомъ повете на имя Кгедутевъщыну а Петращевщину (28 лістапада 1517 году)[76], Кгедвил Кгедутович… Матеи Кгедутович… Ганус Гедутович (1537—1538 гады)[77], Гедыт-Панеўскія (Gedytt-Poniewski) гербу Яліта — літоўскі шляхецкі род з Ковенскага павету[78];
    • Гедзюш (адзначалася германскае імя Gättsch, Gatsche[39], Gadsche[79]): Гедзюшэвіч — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[80];
    • Гедаўк, Гедаўг: привилеи… князя Витолта… и короля его милости Жыкгимонта, даные… Кгедавъку (31 кастрычніка 1593 году)[81], Walenty Hryhorowicz Giedowk (1667 год)[82], Jan Giedowg (1690 год)[83];
    • Гедзівойн, Гедвойн, Гедвойнь (адзначалася старажытнае германскае імя Gedovin[84]): чоловеки… а Кгедивоинъ (1440—1492 гады)[85], Петръ Кгедвоиновичъ (1528 год)[86], Jan Giedwoyn[87], Jerzy Giedwoyn[88] (1690 год);
    • Гедгайла: у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гедгойлы ў Жамойцкім старостве[89], Gedgojło Muntwidowicz… Gedgel Rukszewicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[90];
    • Гідат: Гідат (Giedat) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[91];
    • Гатэраты (адзначалася старажытнае германскае імя Gadaredus[12]): Гатэраты (Gateraty) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[92];
    • Гедрым: sioło Sukoncie… Jan Giedrym (1675—1677 гады)[93], Franciscus Giedrymowicz (23 студзеня 1785 году)[94], у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гедрымы каля Шкудаў[95];
    • Гетрут, Гедруць (адзначалася германскае імя Gedrut[18]): Katarzyna Getrut (1802 год)[96], Gedruć Felicja (23 верасьня 1915 году)[97];
    • Гонгід: Gongid (1715 год)[98]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads