Гедзівіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гедзівіл, Гедвіл (Гетвіл, Кедвіл), Гідвіл, Гадвіл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вільгіт (Wilgyth) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[2] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[2]. Такім парадкам, імя Гедзівіл азначае «пыхлівая воля»[4] (тое ж, што і Вільгет).
Германскае паходжаньне імя Гедзівіл сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Gedwill (Gedwil)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгедивилу у Медницех чоловекь Видеико (1440—1492 гады)[7]; Кгедивилу чоловека… от Кгедвилова сына (1449—1485 гады)[8]; Володко Кгидвиловичъ[9], Нарвиль Кгедвиловичъ[10], Кгедвилъ Даркгужовичъ… Миколаи Кгедвиловичъ… Кгедвилъ Римеиковичъ[11], Петръ Кгедвиловичъ[12], Нарко Кгедвиловичъ[13] (1528 год); Миколай Кедвилович… Кедвил Можанович… Кгедвил Петрович… Кгедвил Янович (1537—1538 гады)[14]; Наръвошъ Кедвеловичъ (14 красавіка 1542 году)[15]; пана Миколая Щефановича Кгедвила (6 студзеня 1599 году)[16]; Kazimierz Giedwiłł (17 жніўня 1655 году)[17]; Kazimierz Giedwił (20 кастрычніка 1655 году)[18]; Hrehory Krzysztof Giedwiłowicz[19], na miejscu P. Wawrzyńca Gidwiłowicza[20] (1690 год); Giedwiły (1744 год)[21]; Jan Gadwil, bojarowie (26 жніўня 1765 году)[22]; Andrzey Giedwiłło, Starosta Wierzbowski (24 кастрычніка 1765 году)[23]; Józef Giedwiło (5 лютага 1776 году)[24]; Ewa Gietwił (1836 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
- Гедзівіл — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Валодзька Гідвілавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Нарвіль Гедвілавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гедвіл Даргужавіч — цельшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Гедвілавіч — цельшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гедвіл Рымейкавіч — дзірванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Гедвілавіч — жаранскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Нарка Гедвілавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гедвіл Пятровіч і Гедвіл Янавіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Балтрамей Стэфанавіч Гедвіл — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1584 годзе[26]
- Сьцяпан Пятровіч Гедвіл — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1584 годзе[26]
- Мікалай Стэфанавіч Гедвіловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[27]
Гедвілы (Giedwiłł, Giedwiłło) гербаў Даліва, Стрэмя, Шаптыцкі і Яліта — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага[28] і Троцкага паветаў[29].
Гедвілы (Giedwiłł) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[30].
Гідвілы (Gidwiłło) гербаў Даліва і Шаптыцкі[31] — літоўскі шляхецкі род.
Гедвілы (Giedwiłło) гербу Вянява — літоўскі шляхецкі род[32].
Гедвіля (Giedwillo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[33].
У 1605 годзе ўпаміналася сяло Гетвілавічы ў Вількамірскім павеце[34].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads