Генадзь Блізьнюк

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Генадзь Блізьнюк
Remove ads

Гена́дзь Блізьню́к (нар. 30 ліпеня 1980 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[4] і ў Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[5].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Спачатку выступаў у міні-футбольным клюбе ЦКК. Потым гуляў у складзе «Гомля», зь якім у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. У 2004—2005 гадах гуляў у Расеі за саратаўскі «Сокал», а пасьля вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом барысаўскага БАТЭ. У БАТЭ хутка стаў асноўным нападнікам і найлепшым бамбардзірам клюбу. Асабліва выдатна згуляў сэзон 2008 году, калі зьвязак Блізьнюка зь Віталём Радзівонавым дазволіла БАТЭ здабыць чарговае чэмпіёнства, а таксама дапамагла прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Пасьля паспяховага сэзону 2008 году пераехаў у Нямеччыну, але там не затрымаўся. Неўзабаве стаў гульцом «Сібіры», якую ачольваў былы трэнэр БАТЭ Ігар Крывушэнка. Дапамог сібірскаму клюбу выйсьці ў расейскую Прэм’ер-лігу. У 2010—2012 гадах гуляў за бабруйскую «Белшыну», але зь перапынкам. У сьнежні 2012 году пасьля дзевяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Гомель»[6]. У «Гомлі» стаў выступаць на пазыцыі «пад нападнікам», якім звычайна быў Антон Матвеенка, нярэдка выводзіў каманду на поле ў якасьці капітана. У сэзоне 2014 году, у сувязі з траўмай Матвеенкі, стаў выступаць як цэнтральны нападнік. З васьмю галамі быў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[7]. Застаўшыся ў камандзе, склад якой значна амаладзіўся, Генадзь быў адным з самых дасьведчаных гульцоў і лідэраў. 25 красавіка 2015 году, згуляўшы ў матчы супраць БАТЭ, Генадзь стаў рэкардсмэнам клюбу паводле колькасьці згуляных у Найвышэйшай лізе матчаў (190), а 19 кастрычніка, аформіўшы хет-трык у матчы супраць берасьцейскага «Дынама» — таксама і найлепшым бамбардзірам клюбу[8].

Паводле вынікаў сэзону 2015 году «Гомель» выбыў у Першую лігу, і Генадзь пастанавіў сабе пакінуць клюб. У студзені 2016 году ён падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9]. Разам з «Тарпэда-БелАЗ» выйграў Кубак Беларусі. 5 ліпеня кантракт з жодзінскім клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[10]. 15 жніўня 2016 году стаў гульцом «Іслачы»[11], дзе замацаваўся на пазыцыі левага атакуючага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2016 году пакінуў «Іслач»[12], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду і ў студзені 2017 году падпісаў новы кантракт[13]. 18 жніўня 2017 году, згуляўшы супраць «Гомля», правёў свой 500-ы матч на найвышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клюб Сяргея Алейнікава[14]. У ліпені 2018 году пакінуў «Іслач»[15].

У жніўні 2018 году далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[16], якому дапамог прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2018 году завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў «Энэргетыку-БДУ»[17].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (U-21) у 2000 годзе — 2 матчы, у 2001 — 3 матчы (1 гол). Таксама прыцягваўся да матчаў зборнай Беларусі, згуляўшы першы матч у складзе каманды 19 лютага 2004 году супраць другой зборнай Румыніі. Першым голам адзначыўся ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы.

Remove ads

Трэнэрская праца

Па завяршэньні кар’еры з пачатку 2019 году дапамагаў галоўнаму трэнэру дубля «Энэргетыка-БДУ» Паўлу Раднёнку, а з траўня 2019 году сам ачоліў рэзэрвовую каманду. З 2020 году засярэдзіўся на працы ў асноўнай камандзе клюбу. Пакінуў трэнэрскі штаб сталічнага клюбу ў сьнежні 2022 году[18].

Узнагароды

  • Чэмпіён Беларусі ў складзе:
    • «Гомель» — 2003
    • БАТЭ — 2006, 2007
  • Кубак Беларусі:
    • «Гомель» — 2002
    • БАТЭ — 2006
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі ў складзе «Гомелю» — 1999
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату — 2003, 2004, 2006, 2007

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads