Гердуцішкі

вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гердуцішкі
Remove ads

Герду́цішкі[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Уваходзяць у склад Гарадоцкага сельсавету Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -герд- (-керд-) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[2]. Такім парадкам, імя Гердут азначае «ахоўнік» і цалкам адпавядае германскаму імю Kerdut[3][4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Remove ads

Гісторыя

У міжваенны час вёска, маёнтак і засценак знаходзіліся ў складзе гміны Гарадок Вялейскaга павету, з 1927 году Маладэчанскaга павету Віленскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі[8][9].

Насельніцтва

  • 1866 год — 71 чалавек[10]
  • 1921 год — 143 чалавекi[11]
  • 1931 год — 184 чалавекi[12]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads