Герцагавіна-Нярэтванскі кантон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герцагавіна-Нярэтванскі кантон (па-басьнійску: Hercegovačko-neretvanski kanton, па-харвацку: Hercegovačko-neretvanska županija, па-сэрбску: Херцеговачко-неретвански кантон) — адзін з 10 кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босьніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Мостар.
Remove ads
Геаграфія
Герцагавіна-Нярэтванскі кантон, згодна сваёй назьве, разьмешчаны ў Герцагавіне, адміністрацыйны цэнтар якога Мостар, зьяўляецца найбуйнейшым горадам у гэтым гістарычным рэгіёне.
Герцагавіна-Нярэтванскі кантон адметны сваім горным рэльефам, які расьсякае даліна ракі Нярэтва з прытокамі (Рама, Трэбіжат, Крупа і Брэгава). Прыморскі горны пояс аддзяляе асноўную частку кантону ад невялікай стужцы ўзьбярэжжа Адрыятычнага мора ў раёне Нэўму, што зьяўляецца адзіным выхадам Босьніі і Герцагавіны да мора.
На тэрыторыі Герцагавіна-Нярэтванскага кантону знаходзяцца два прыродных парка: Прыродны парк Хутава Блата каля Чапліны і Прыродны парк Білідзіне нёдалёка ад Ябланіцы.

Remove ads
Гісторыя
Гісторыя падрыхтоўкі стварэньня дадзенага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэньня пачынаецца 18 сакавіка 1994 году падпісаньнем Вашынгтонскага пагадненьня аб спыненьні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і басьнійскімі мусульманамі. Што ў сваю чаргу перапыніла зацятую варажнечу паміж гэтымі бакамі, і прывяло да неабходнасьці тэрытарыяльнай інтэграцыі. Тое таксама дазволіла накіраваць сумесную агрэсію супраць сіл басьнійскіх сэрбаў. Але большасьць сэрбскага насельніцтва пакінула рэгіён яшчэ ў самым пачатку Басьнійскай вайны, бо ўзгадвала аб страшэнным генацыдзе сэрбаў у гады Другой сусьветнай вайны з боку харвацкіх усташаў, які ў даліне Нярэтвы набыў жудасныя праявы і размах. Кантон афіцыйна створаны 23 сьнежня 1996 году, як адзін зь дзесяці Кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны.

Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2013 году агульная колькасьць дамашніх гаспадарак ў Герцагавіна-Нярэтванскім кантоне склала 68 121, а сярэдняя колькасьць асобаў у адной дамашняй гаспадарцы сягала 3,24.
Склад насельніцтва ў межах існуючага Герцагавіна-Нярэтванскага кантону:
2013
1991
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads