Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны

адна з частак Босьніі і Герцагавіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
Remove ads

Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны — дзяржаўнае ўтварэньне, якое разам з Рэспублікай Сэрбскай складае дзяржаву Босьнія і Герцагавіна. Утворана на тэрыторыі былой Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславія ў выніку Вашынгтонскага пагадненьня 1994 году. У склад фэдэрацыі ўвайшлі тэрыторыі, якія раней кантраляваліся афіцыйнымі ўладамі Рэспублікі Босьнія і Герцагавіна, а таксама ўладамі самаабвешчанай Рэспублікі Герцаг-Босна. Сталіца — Сараева. Плошча фэдэрацыі складае 26 076 км² (51 % агульнай тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны). На вызначанай тэрыторыі пражываюць 2,4 млн чалавек. Грашовай адзінкай зьяўляецца Канвэртаваная марка.

Хуткія факты
Remove ads

Адміністрацыйны падзел

У склад фэдэрацыі ўваходзяць дзесяць кантонаў (па-басьнійску: kantoni), у кожным зь якіх пераважае басьнійская ці харвацкая этнічная большасьць.

Кантоны падзелены на 79 абшчын (харв., па-басьнійску: općine).

Мае граніцы на захадзе і поўначы з Харватыяй, на поўначы і ўсходзе — з Рэспублікай Сэрбскай. Таксама мае невялікі выхад да Адрыятычнага мора — каля 24,5 км берагавой лініі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads