Глебава Рудня
вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гле́бава Ру́дня[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Брожцы. Уваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[2].
Гісторыя
У 1789 годзе вёска, 7 двароў, 41 жыхар, існаваў млын, жалезная вытворчасьць. Была ва ўласнасьці дзяржаўнага скарбу. У складзе Бабруйскага староства Бабруйскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1847 годзе ўваходзіла ў склад маёнтку Брожа Бабруйскага павету Менскай губэрні.
У 1920 годзе адчыненая школа. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад птушкафабрыкі «Бабруйская». Дзеяла лясьніцтва.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 60 жыхароў
- 2007 год — 46 жыхароў, 27 двароў
- 1999 год — 44 жыхары
Эканоміка
За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Глебава-руднянскае радовішча пяску (пэрспэктыўныя запасы 43,2 млн м³)[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads