Глыбочыца (Гомельская вобласьць)

вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Глыбо́чыца[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 110 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 69 км ад Гомелю.

Хуткія факты

На поўнач і ўсход мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Чачора (прыток ракі Сож).

Remove ads

Гісторыя

Выяўленыя археолягамі магільнік (75 насыпаў, за 1 км на поўдзень ад вёскі) і магільнік (30 насыпаў за 1,5 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Школьная лінія) сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XV стагодзьдзя. У 1493 пазначана як паселішча ў Менскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. У 1704 2 дымы, у 1726 5 дымоў у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства.

Пасьля Першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізіі 1858 году ў Чачэрскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. З 1880 дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году дзейнічала хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, карчма. У 1909 — 461 дзесяціна зямлі.

У часе нямецкай акупацыі ў 1918 у вёсцы была створаная Новачачэрская краёвая Рада сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У 1926 працавалі паштовае аддзяленьне, школа. З 8 сьнежня 1926 да 25 траўня 1961 — цэнтар Глыбочыцкага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 арганізаваны калгас. 61 жыхар загінуў на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1971 у вёску пераселена частка жыхароў няіснага ў наш час мястэчка Пціч. У складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар — вёска Отар). Разьмяшчаліся Дом культуры, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

Remove ads

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads