Слабодка (Барысаўскі раён)
вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слабо́дка[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Рова, за 9 км на паўночны захад ад Забашавічаў. За 25 км на поўдзень ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 75 км ад Менску. Слабодка ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў Вялікім Княстве Літоўскім у 18 стагодзьдзі. Пад 1776 г. узгадваецца ў матэрыялах аб разьмежаваньні сёл. У 1778 г. вёска Слабада, 8 двароў, 38 жыхароў, карчма, уладаньне І. Аборскага. Ад 1793 г. ў Расейскай імпэрыі. У 1800 г. 18 двароў, 164 жыхары, вадзяны млын, "жалезны завод" (1 молат, 1 горан) і фальварак Слабодка (таксама меў назву Александроў). У 1897 г. вёска, 55 двароў, 355 жыхароў, хлебазапасная крама, капліца) і маёнтак (3 двары, 16 жыхароў, вадзяны млын, лесапільня), у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1905 г. адкрыта земская школа. У 1917 г. у вёсцы 69 двароў, 457 жыхароў, у маёнтку 80 жыхароў. Працавалі кузьня, вадзяны млын, лесапільня і смалакурня. Зь лютага да сьнежня 1918 г. на тэр. акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. 28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 234 чалавекі
- 2010 год — 179 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
Страчаная спадчына
- Царква Сьв. Тройцы
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads