Навішчына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наві́шчына[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 6 км на поўдзень ад Забашавічаў, на мяжы з Ігуменскім раёнам. Навішчына ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з пачатку 20 стагодзьдзя. У 1908 г. засьценак, 10 двароў, 82 жыхары, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 г. 18 двароў, 119 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 г. у БССР. Ад 20 жніўня 1924 г. у Забашэвіцкім, ад 10 студзеня 1929 г. да 23 жніўня 1937 году ў Лозінскім нацыянальным польскім сельсавеце Барысаўскай акругі, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 г. 20 двароў, 107 жыхароў. У 1930-я гг. у складзе польскага нацыянальнага калгасу «Домбаль». У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. да 29 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. На вясковых могілках пахаваныя 2 партызаны, якія загінулі ў баі супраць акупантаў у студзені 1944 г. У 1960 г. 143 жыхары. У 1988 г. 50 гаспадарак, 100 жыхароў[2].

28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 46 жыхароў
  • 2008 год — 56 жыхароў, 43 гаспадаркі[2]
  • 1999 год — 73 жыхары

Інфраструктура

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы БарысаўЗабашавічы[2].

Інфармацыя для турыстаў

За 32 км на поўдзень ад гораду ды чыгуначнай станцыі Барысаў, 81 км ад Менску. Вакол лес.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads