Гнязьдзішча

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гнязьдзі́шча[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1868 г. засценак Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 1 двор, 13 жыхароў. У 1904 годзе ў засценку 36 жыхароў, у 1908 г. — 40 жыхароў.

У 1921 годзе вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскі) павету Віленскага ваяводзтва, 7 двароў, 42 жыхары.

З 12.10.1940 г. у Мікасецкім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 1954 г. у Старагабскім сельсавеце, з 20.01.1960 Менскай вобласьці.

У 1940 г. 10 двароў, 47 жыхароў. У 1948 г. жыхары вёсак Качаны і Гнездзішча стварылі калгас імя Леніна. З 1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях Ільіча» (цэнтар — вёска Зані).

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — 7 двароў, 42 жыхары[3]
  • 1960 год — 30 жыхароў
  • 1997 год — 1 двор, 5 жыхароў
  • 2009 год — 2 чалавекі[4]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads