Грабаўка (Гомельская вобласьць)
вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гра́баўка[2] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Грабаўцы (прыток ракі Цярухі), за 35 км на паўднёвы ўсход ад Гомелю. Грабаўка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Грабаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя як слабада ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Асноўную частку жыхароў складалі стараверы ўцекачы з Расейскай імпэрыі. Па прывілеі караля Аўгуста III ад 5 лістапада 1792 году ў валоданьні Фашча.
Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1784 годзе ваенныя атрады на чале з генэралам Маславым выслалі са слабады ў Сыбір усіх старавераў. Вёска прыналежала графу Мікалаю Румянцаву, а пасьля князю І. Паскевічу. У 1854 годзе гаспадаром фальварку Грабаўка быў абшарнік Фашч. З 1856 году дзейнічала народная вучэльня, з 1857 году хлеба-запасная крама. У другой палове XIX стагодзьдзя ў вёсцы быў закладзены парк, на заходняй ускраіне якога знаходзіўся курган. З 1877 году дзейнічала алейня, у 1879 годзе пабудавана драўляная Ўзьнясенская царква. У 1886 годзе працавалі 2 ветраныя і вадзяны млыны.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «8 Сакавіка». Працавала цагляная майстэрня, вадзяны і ветраны млыны, кавальня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1943 году акупанты спалілі 308 двароў і забілі 13 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 129 жыхароў вёскі. Грабаўка была вызвалена 28 верасьня 1943 году.
Цэнтар саўгасу «Сьвітанак».
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 160 двароў, 811 жыхароў; 1897 год — 216 двароў, 1229 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 247 двароў; 1940 год — 340 двароў; 1959 год — 988 жыхароў (паводле перапісу); 1999 год — 853 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 505 двароў, 824 жыхары; 2009 год — 712 жыхароў[1]
Плянаваньне
Плянаваньне складаецца з 2 частак на розных берагах ракі. Жылыя хаты пераважна драўляныя сядзібнага тыпу. У 1991—1992 гадох пабудавана 60 цагляных хат у якіх былі разьмешчаныя перасяленцы з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Вуліцы
Вуліцы: 8 Сакавіка, Гагарына, Зялёная, Леніна, Маскоўская, Міру, Прыазёрная, Садовая, Саўгасная.
Інфармацыя для турыстаў
У памяць пра жыхароў вёскі загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны каля школы ў 1970 годзе ўсталяваны абэліск.
Страчаная спадчына
- Царква Ушэсьця Гасподняга
- Касьцёл
- Сядзіба Фашчаў
Асобы
- К. Ю. Канановіч — навуковец у вобласьці санітарыі і эпідэміялёгіі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads