Грацыяна Пэле

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Грацыяна Пэле
Remove ads

Грацыя́на Пэле́ (па-італьянску: Graziano Pellè; нар. 15 ліпеня 1985 году, Сан-Чэзарыё-дзі-Леччэ, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Клюбную кар’еру гулец пачаў у клюбе «Леччэ», дзе праходзілі юнацкія крокі футбаліста. 11 студзеня 2004 году Грацыяна дэбютаваў у Сэрыі А у матчы супраць «Балёньні», дзе каманда Пэле атрымала хатнюю паразу зь лікам 1:2. Наступныя некалькі гадоў маладога гульца праходзілі ў арэндах па італьянскіх клюбах у ніжэйшых дывізіёнах.

У ліпені 2007 году Пэле перайшоў у нідэрляндзкі АЗ, дзе аднак загуляць ня здолеў, у першы сэзон за 27 гульняў забіўшы толькі 3 мячы[4]. У 2011 годзе гулец прыяднаўся да «Пармы», а ў 2012 годзе быў аддаздены ў арэнду «Сампдорыі», якая на той момант выступала ў Сэрыі Б.

Сэзон 2012—2013 гадоў гулец зноўку пачаў у Нідэрляндах, на гэты раз абараняючы колеры «Фэеноорду». Грацыяна стаў першым італьянцам у складзе гэтага ратэрдамскага клюбу[5]. Ужо ў першых 10 гульняў нападнік адзначыўся 11 разоў, у наступным не працягваўчы забіваць. Разам з 27 галамі ў Эрэдывізіі Пэле стаўся лепшым бамбардзірам гэтага спаборніцтва. Гэтак жа цудоўна італьянскі гулец працягваў гуляць і ў наступны сэзон.

12 ліпеня 2014 году стала вядома пра пераход гульца ў ангельскі «Саўтгэмптан», які выклаў за нападніка 8 млн фунтаў[6]. Дэбют прыпаў на матч супраць «Лівэрпулу» (1:2), які прайшоў 17 жніўня.

Міжнародная

Дзякуючы выдатнай гульні футбаліста за «Саўтгэмптан», ён атрымаў выклік у нацыянальную зборную Італіі 4 кастрычніка 2014 году. 13 кастрычніка Пэле адгуляў за зборную матч супраць зборнай Мальты, дзе забіў адзін гол у гульні.

Remove ads

Дасягненьні

АЗ:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads