Грэнада

краіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэнада
Remove ads

Грэна́да (па-ангельску: Grenada) — выспавая краіна ў Карыбскім моры, займае частку архіпэлягу Малыя Антылы. Гэта адна з самых малых дзяржаваў сьвету.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

У 1498 годзе Грэнада была адкрытая Хрыстафорам Калюмбам. Да 1974 году заставалася брытанскай калёніяй. У 1978 годзе адбыўся камуністычны пераварот, у выніку якога Грэнада зьмяніла зьнешнепалітычны курс, на супрацоўніцтва з краінамі камуністычнага блёку. Прэм’ер-міністрам стаў Морыс Бішап, але ў 1983 годзе ён быў забіты. У гэтым жа годзе адбылася ўварваньне войскаў ЗША, якія зьверглі камуністычны рэжым і вярнулі выбарчую палітычную сыстэму. У 2004 годзе ураган забіў 39 чалавек і выклікаў вялікія матэрыяльныя страты.

Remove ads

Геаграфія

Тэрыторыя краіны складаецца зь некалькіх выспаў у Карыбскім моры. Самымі вялікімі выспамі зьяўляюцца:

  • Грэнада
  • Карыяку
  • Рондэ Айлэнд
  • Малая Мартыніка

Большая частка насельніцтва жыве на самай вялікай высьпе Грэнада. Самымі вялікімі гарадамі выспы зьяўляюцца: Сэнт Джорджэс, Грэнвіль і Гуявэ.

Усе выспы маюць вульканічнае паходжаньне, у сувязі з чым, паверхня мае ўзвышаны характар. Самай высокай кропкай краіны зьяўляецца гара Сьвятой Кацярыны (840 м над узроўнем мора). У гарах маюць свае крыніцы некалькі невялікіх рэкаў. Клімат трапічны: сьпякотны і вільготны пад час дажджоў і халодны, пасатны ў сухую пару. Грэнада знаходзіцца на паўднёвай мяжы паса ўраганаў.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Thumb
Адміністрацыйны падзел Грэнады

Грэнада дзеліцца на шэсьць раёнаў:

  • Сэнт Эндру
  • Сэнт Дэвід
  • Сэнт Джордж
  • Сэнт Джон
  • Сэнт Марк
  • Сэнт Патрык

Акрамя таго выспы Карыяку і Малая Мартыніка маюць некаторую аўтаномію.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads