Гуцішкі
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гуці́шкі[1] (Навасёлкі) — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Апіты. Уваходзяць у склад Геранёнскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Гуда або Гута (Gudo, Guta) — імя германскага паходжаньня[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Remove ads
Гісторыя
У XIX — пачатку XX ст. вёска Гуцішкі, або Навасёлкі, у Седліцкай воласьці Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1861 г. 11 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Геранёны, уласнасьць памешчыка Корвін-Мілеўскага. У 1905 г. 72 жыхары, 82 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 13 двароў, 77 жыхароў, 66 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 30 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска, 11 двароў, 40 жыхароў, і хутар, 5 двароў, у Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё», з 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. 3 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. Геранёнскім сельсаветах. У 1970 г. 64 жыхары. Потым у складзе калгасу імя У. А. Баўма. У 1999 г. 13 двароў, 24 жыхары.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 24 жыхары, 13 двароў
- 2009 год — 17 чалавек[6]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads