Гісторыя Паставаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паставы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Адна з рэзыдэнцыяў шляхецкага роду Тызэнгаўзаў, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё паселішча. Да нашага часу тут захаваліся клясыцыстычны палац Тызэнгаўзаў і барокавы ансамбль гістарычнага Рынку. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася клясыцыстычныя царква і гандлёвыя рады, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Remove ads
Вялікае Княства Літоўскае

Паводле археалягічных зьвестак, старажытнае паселішча на месцы Паставаў існавала яшчэ ў канцы 3-га — пачатку 2-га тысячагодзьдзя да н. э. на паўночным беразе Задзеўскага возера. У часе раскопак тут знайшлі крамянёвыя скрабкі, наканечнікі стрэлаў, нажы, часткі керамічных вырабаў. Першы меркаваны пісьмовы ўпамін пра Паставы (пад назвай Пасаднік[1]) датуецца 996 годам. Расейскі гісторык С. Фёдараў ў сваёй працы «Поселения Северо-Западного края Великого княжества Литовского», выдадзенай у Пецярбургу, пісаў: «Селение возникло в 996 году. Деспот Зенович, приезжий магнат, облюбовал это место и основался в 1005 году». Імаверна, у 1409 годзе вялікі князь Вітаўт перавёў Пасаднік у шэрагі мястэчак.
Аднак паводле сучасных энцыкляпэдычных даведнікаў[2][3] першы пісьмовы ўпамін пра Паставы як мястэчка Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва датуецца 1552 годам. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні магнатаў Дэспат-Зяновічаў, якія збудавалі тут драўляны касьцёл Маці Божай. У Інфлянцкую вайну вялікі князь Стэфан Баторы накіроўваў з Паставаў плыты з артылерыяй да Полацку. На 1628 год у цэнтры Паставаў быў Рынак. На ім стаялі касьцёл з плябаніяй, карчма, 6 двароў рамесьнікаў і гандляроў. На вуліцах-дарогах, што вялі на Мядзел, Глыбокае і Друю, было 26 двароў. За ракой Мядзелкай разьмяшчалася прадмесьце Зарэчча, якое мела 17 двароў. Існавалі таксама 2 пасады (8 і 9 двароў). Агулам у Паставах было 66 двароў. За межамі мястэчка знаходзіўся сядзібны комплекс. У 1640 годзе на паўночны захад ад цэнтру Паставаў, на высьпе, утворанай ракой Мядзелкай і каналам, збудавалі касьцёл і кляштар францішканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай мястэчка спустошылі маскоўскія захопнікі, засталося толькі 5 двароў[2]. На 1692 год колькасьць двароў узрасла да 142.

У 2-й палове XVІІI стагодзьдзя Паставы перайшлі ў валоданьне Тызэнгаўзаў. З ініцыятывы Антонія Тызэнгаўза тут пачалі працаваць фабрыкі (папяровая — заснаваная ў 1728 годзе, палатняная, паясоў), некалькі млыноў, гарбарня. Апроч таго, ён правёў карэнную рэканструкцыю мястэчка паводле рэгулярнага пляну. Цэнтрам стаў Рынак. У яе плянаваньні ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Сака. На паўднёвай ускраіне Паставаў, на левым беразе Мядзелкі, узьвялі палац, на ўсход ад якога разьбілі пэйзажны парк. На Рынку ўтварыўся ансамбль з мураваных дамоў рамесьнікаў, лекара, аўстэрыі, гандлёвых радоў. Ад пляцу ў радыяльных кірунках адыходзілі 4 вуліцы — Віленская (на поўдзень), Браслаўская (на поўнач), Зарэчная (на ўсход), Задзьвейская (на захад). Кварталы пэрыфэрыі забудавалі драўлянымі дамамі, на захадзе й поўдні знаходзіліся гумны. У 1775 годзе зь Мядзелу ў Паставы перавялі гродзкі суд. У 1782—1785 гадах у мястэчку дзейнічала тэатральная школа Тызэнгаўза, перавезеная з Горадні. У 1791 годзе Паставы атрымалі статус места і сталі цэнтрам Завілейскага павету.
Remove ads
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Паставы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету. 22 студзеня 1796 году новыя ўлады даравалі месту герб: «у блакітным полі рыбацкая мярэжа, уверсе тры залатыя рыбы, накіраваныя галовамі да долу»[4]. Неўзабаве статус паселішча панізілі да мястэчка і цэнтру воласьці Дзісьненскага павету. У 1814—1853 гадах Паставы знаходзіліся ў валоданьні К. Тызэнгаўза, які заснаваў тут арніталягічны музэй і мастацкую галерэю, дзе на 1840 год налічвалася больш за 60 твораў малярства. У 1-й палове ХІХ стагодзьдзя працавалі папяровая фабрыка, 2 млыны, сукнавальня, было 111 двароў; штогод праводзіліся 7 кірмашоў.
У 1842 Паставы зноў сталі цэнтрам павету. У 1880 маёнтак перайшоў у валоданьне Пшазьдзецкіх. У 1880—1987 у мястэчку збудавалі мураваны касьцёл. У 1897 адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Каралеўшчына — Пабродзьдзе.
Remove ads
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Паставы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5].
Згодна з умовамі Рыскай мірнай дамовы (1921) Паставы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету і зноў атрымалі статус места. У канцы 1920-х у месьце працавалі 2 лесапільныя заводы (належалі Пэргамэнту й Зінгеру) і цагельня (належала Райхелям), паравы млын, бровар, пякарня і інш.
У 1939 годзе Паставы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам раёну Вялейскай, з 1944 году Маладэчанскай, з 1960 году Віцебскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 6 ліпеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Галерэя
Стары Рынак
- Стары Рынак
- 11.11.1931 г.
- 19.03.1932 г.
- 1915—1918 гг.
- 1920-я гг.
- 1928 г.
- 1930 г.
- 1930 г.
- 1930 г.
- 1930-я гг.
- 1936 г.
- 1935—1939 гг.
- 1940-я гг.
Сядзіба Тызэнгаўзаў
- Палацава-паркавы ансамбль Тызэнгаўзаў
- каля 1900 году
- 1930 год
- да 1939 году
- Клетка мядзьведзя, 1930 год
Вуліца Віленская
- Вуліца Віленская
- 1913 г.
- 1918 г.
- да 1939 г.
Зарэчча
- Зарэчча. Касьцёл
- 1916 год
- 1930 год
- 1930 год
- да 1939 году
Іншае
- Мястэчка на старых здымках
- Гасьцінец на Кабыльнік, да 1939 году
- Мядзелка, 1930 год
- да 1939 году
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads