Давыд Гарадзенскі
гарадзенскі староста, ваявода From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давыд Гарадзенскі (каля 1283—1326) — вайскавод і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста гарадзенскі, кашталян Гарадзенскага замку.
Remove ads
Біяграфія
Паходжаньне і радавод
Сын нальшчанскага князя Даўмонта, які ў 1266 годзе ад’ехаў разам з дваром і 300 баярамі з Крэва ў Пскоў па крывавым міжусобным змаганьні зь Міндоўгам, і князёўны Марыі Дзмітрыеўны, унучкі Аляксандра Неўскага[1]. Па сьмерці бацькі ў 1299 годзе перайшоў у Горадню, дзе паступіў на службу да князя Віценя, а потым Гедзіміна. Ажаніўся з дачкой Гедзіміна Бірутай.
Жыцьцё і дзейнасьць
У 1305 годзе разам з Гедзімінам разьбіў каля Горадні войскі камэнданта Брандэнбургу комтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 годзе ўзначаліў пасьпяховую абарону Гарадзенскага замку, які аблажылі 6 тысячаў лёгкіх коньнікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў пад камандаю комтура Кёнігсбэргу Эбэрхарда Вірнэнбурга. У 1314 разьбіў крыжакоў, што аблажылі Наваградак, і зьнішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 коней і ваенную амуніцыю, чым парушыў тактыку крыжакоў, якія раней да гэтага пры нападах на тэрыторыю ВКЛ уладкоўвалі склады харчу ў тыле. У веснавую паводку 1319 году на чале 800 вершнікаў[2] заваяваў прускую вобласьць Вагенштоф, якую абаранялі комтуры Ульрых Дрымбэ і Фрыдрых Квіц. У 1322 годзе дапамог Пскову ў змаганьні зь Лівонскім ордэнам, стаўшы на кароткі час князем Пскова, у 1323 годзе разьбіў пад яго сьценамі дацкае войска і дайшоў да Рэвэлю. У тым самым годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова нямецкіх рыцараў, якія 18 дзён трымалі горад у аблозе, а потым разьбіў іх. У сакавіку 1324 году тры нямецкія рыцары і 600 воінаў спалілі маёнтак Давыда, дзе забілі яго сям’ю і звыш 30 іншых жыхароў. У адказ Давыд зладзіў паход войскаў ВКЛ на Мазовію.
У 1326 годзе на чале аддзелу з 1200 коньнікаў, сярод якіх былі і палякі, зрабіў кінжальны рэйд на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. У час гэтага пераможнага паходу немцы падкупілі мазавецкага рыцара Андрэя Госта, і той па-здрадніцку забіў Давыда[3]. Спачыў каля сьценаў Барысаглебскага манастыра ў Горадні.
Remove ads
Памяць
У Горадні імя Давыда Гарадзенскага надалі вуліцы, а непадалёк ад Барысаглебскага манастыра паставілі валун-помнік.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads