Даўмонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўмонт
Remove ads

Даўмонт (? — 5 жніўня 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі (канец XIII ст.). На думку гісторыкаў, мог быць сынам і беспасярэднім наступнікам Трайдзеня[1].

Хуткія факты вялікі князь літоўскі, Папярэднік ...
Remove ads

Імя

Дамунд або Дамонд (Damundus[2], Damondus) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Такім парадкам, імя Даўмонт азначае «здольны да гарлівасьці»[4].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Dovmundus (1292 год)[9].

Remove ads

Біяграфія

Упамінаецца ў Траецкім летапісе і пазьнейшых летапісах, якія на ім грунтуюцца, як князь, што камандаваў буйным нападам ліцьвінаў на воласьці Алешня і іншыя цьвярскога япіскапа Сімяона і загінуў у бітве з аб’яднаным войскам зь Цьверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзьмітрава, Зубцова і Ржэвы. Тым часам Васкрасенскі летапіс сьцьвярджае, што Даўмонта захапілі ў палон.

Наступнікам Даўмонта быў, магчыма, Будзікід[10].

Папярэднік
Трайдзень
Вялікі князь літоўскі
?—1285
Наступнік
Будзікід
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads