Бірута
вялікая княгіня літоўская From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бірута (? — сярэдзіна жніўня 1382) — вялікая княгіня літоўская, жонка Кейстута.
Пра жыцьцё вялікай княгіні захавалася вельмі мала зьвестак.
Remove ads
Імя
Біротэ або Берот (Bierotte, Berotus[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[4], германскага bero 'мядзьведзь'[5]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Baruthus (Bar-uth)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: imenem Birutu… pannu Birutu (Хроніка Быхаўца)[7]; з едной жоны Бириты (Хроніка літоўская і жамойцкая)[8].
Remove ads
Біяграфія
Паходжаньне яе няпэўнае[9]. Паводле зьвестак Хронікі Быхаўца, якія большасьцю дасьледнікаў разглядаюцца як мітычныя[9], паходзіла з Палангі ў Жамойці:
|
Пэўнай лічыцца толькі тая інфармацыя, што яна належала да дробнага баярскага або нават простага люду[9].

Паводле гэтай жа крыніцы, Кейстут пабачыў дзяўчыну ў Паланзе, закахаўся і прымусам узяў у жонку.
|
Шлюб паміж вялікім князем і Бірутай адбыўся толькі па сьмерці Гедзіміна, не раней за 1342 год.
У часе змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж Кейстутам і ягоным пляменьнікам Ягайлам (1382 год) знаходзілася спачатку ў Горадні, пазьней у Берасьці, дзе вытрымала аблогу свайго заця мазавецкага князя Януша. Па паразе мужа разам зь дзецьмі — у зьняволеньні ў Крэўскім замку.
Згодна з крыжацкімі хронікамі, на загад Ягайлы і Скіргайлы яе ўтапілі. Адначасна ў якасьці помсты за закатаванага Кейстутам Вайдылу павесілі ейнага дзядзьку Відзімонта[9].
Сярод нашчадкаў, якіх Бірута нарадзіла Кейстуту, — Вітаўт, будучы вялікі князь літоўскі.
Remove ads
Памяць
У сучаснай Летуве вялікая княгіня Бірута (лет. Birutė) лічыцца адной з найбольш папулярных асобаў. Да яе ставяцца як да сымбаля жаноцкасьці.
У цэнтры Палангі знаходзіцца скульптурная выява Біруты, ёй прысьвячаюцца літаратурныя творы, існуе шмат легендаў.
Паводле аднаго з паданьняў, вялікую княгіню пахавалі на гары ў Паланзе[10], якая цяпер носіць ейнае імя. У 1869 годзе на гэтым месцы збудавалі невялікую капліцу.
Галерэя
- Бірута. А. Пянькоўскі, 1838 г.
Капліца на гары Біруты ў Паланзе,
канец XIX ст.Грот на гары Біруты, 2004 г. Скульптура «Табе, Бірута»
каля гары Біруты, 2006 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads