Дакудава 2
вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даку́дава 2[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Уваходзіць у склад Трацьцякоўскага сельсавету Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ліды.
Дакудава — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Назва
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Докудовъ (1553 год)[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Дакудава датуецца 1392 годам, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі. Адпаведная вытрымка зь Віленскай хронікі:
![]() |
Князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла. | ![]() |
Пад 1436 годам Дакудава ўпамінаецца як вёска, уладаньне Кучукоў. У пачатку XVI ст. маёнткам валодалі Юшкі. Каля 1513 году, паводле тэстамэнту Барбары Кішчанкі, маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юры Радзівіл. Каля 1533 году тут збудавалі касьцёл. У 1669 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. У XVII—XVIII стагодзьдзях тут дзеяў кальвінскі збор. На 1763 год у мястэчку было 37 двароў.
Пад уладай Расейская імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дакудава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, пазьней Вітгенштэйнаў. На 1809 год тут было 34 двары, дзеяла царква. На 1886 год у мястэчку было 28 двароў, дзеяла царква, працавалі школа і карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дакудава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дакудава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3]. У 1919—1920 гадох Дакудава займалі бальшавікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дакудава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Лідзкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 153 двары, на 1995 год — 334, на 1997 год — 318. 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Дакудаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Трацьцякоўскага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 316 чал. у мястэчку Дакудаве і 119 чал. у фальварку Дакудаве[5]; 1886 год — 378 чал.; 1897 год — 781 чал. у вёсцы Дакудаве, у тым ліку бесьперапынна пражывалі 771 чал. (375 муж. і 396 жан.) і 571 чал. у сяле Дакудаве, у тым ліку бесьперапынна пражывалі 543 чал. (261 муж. і 282 жан.)[6]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 566 чал.; 1970 год — 375 чал.; 1995 год — 770 чал.[7]; 1997 год — 723 чал.[8]; 1999 год — 408 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 283 чал.
Інфраструктура
У Дакудаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Помнікі археалёгіі: 2 селішчы VI—VIII і XI—XII стагодзьдзі
- Царква Раства Багародзіцы (1866; мураўёўка)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads