Даніел Алвэс
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даніел Алвэс да Сылва (па-партугальску: Daniel Alves da Silva; нар. 6 траўня 1983 году, Жуазэйру, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Перад заканчэньнем кар’еры гуляў за мэксыканскі клюб УНАМ Пумас, які спыніў кантракт з гульцом у 2023 годзе пасьля таго, як футбаліст быў затрымалі ў Гішпаніі ў сувязі з абвінавачаньнямі ў плоцевых злачынствах[7][8][9].
Remove ads
Біяграфія
«Баія»
Даніел Алвэс пачаў сваю кар’еру ў бразыльскім клюбе «Баія» й неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Эўропы. Пасьля выступленьня за моладзевую зборную Бразыліі ў 2002 годзе Алвэса на шэсьць месяцаў арэндавала гішпанская «Сэвільля».
«Сэвільля»
У 2003 годзе Алвэс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце сьвету, на турніры Даніел добра праявіў сябе, ягоная зборная стала пераможцам турніру, а Алвэс увайшоў у тройку найлепшых гульцоў турніру. Пасьля гэтага «Сэвільля» выкупіла трансфэр Алвэса. У сьнежні 2006 году Алвэс падпісаў новы кантракт з «Сэвільляй» да 2012 году.
«Барсэлёна»
7 чэрвеня 2008 году перайшоў у «Барсэлёну», быўшы набытым, каб замяніць Джанлюку Дзамброту, які перайшоў у «Мілян». Арыентаваная сума трансфэру склала ад 29 да 32 млн эўра, кантракт разьлічаны на 5 гадоў[10]. Нягледзячы на жаданьне пакінуць клюб, на прэс-канфэрэнцыі Даніел ня здолеў стрымаць сьлёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Сэвільлю» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.
Перад сэзонам 2009—2010 гадоў абраў нумар 2, які дастаўся яму пасьля таго, як Мартын Касэрэс перайшоў у «Ювэнтус» на правах арэнды. У жніўні 2019 году вярнуўся на радзіму, каб гуляць за «Сан-Паўлу»[11].
Remove ads
Зборная
За асноўную зборную Алвэс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадору, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувэйту.
Дасягненьні
«Сэвільля»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2006, 2007
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2006
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2009, 2010, 2011, 2013, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2009, 2012, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2009, 2010, 2011, 2013
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2009, 2011, 2015
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009, 2011, 2015
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2009, 2011, 2015
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2017
- Уладальнік Кубка Італіі: 2017
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Францыі: 2018
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2017, 2018
«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2021
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2007, 2019
- Уладальнік Кубка Канфэдэрацыяў: 2009, 2013
- Алімпійскі чэмпіён: 2020
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads