Джордан Пікфард
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордан Пі́кфард (па-ангельску: Jordan Pickford; нар. 7 сакавіка 1994 году) — ангельскі футбаліст, брамнік клюбу «Эвэртан» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пікфард далучыўся да акадэміі «Сандэрлэнду» ў веку васьмі гадоў і прайшоў праз усе ўзроставыя групы каманды. У 2011 годзе быў пераведзены з акадэміі ў рэзэрвовую каманду[4]. У тым жа годзе склаў сваю першую прафэсійную ўгоду з клюбам[5]. Тым ня менш, у склад каманды было прабіцца вельмі цяжка, таму брамнік дзеля здабыцьця досьведу выправіўся ў арэнды ў клюб «Дарлінгтан», у складзе якога дэбютаваў 21 студзеня 2012 году[6]. У выніку месячная арэнды працягнулася да сканчэньня красавіка. У наступным годзе гулец таксама на правах арэнды абараняў браму двух клюбаў спачатку «Элфрытан Таўну», а потым «Бэртан Альбіёну», апошні зь якіх спаборнічаў у Другой лізе. У лютым 2014 годзе гулец выправіўся ў першалігавы «Карлайл Юнайтэд»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. Па сканчэньні сэзону 2013—2014 гадоў брамнік працягнуў кантракт з «Сандэрлэндам», але ў ліпені 2014 году выправіўся ў арэнду ў «Брэдфард Сіці». У новым клюбе Пікфард таксама хутка стаў першым брамнікам, але 9 сакавіка 2015 году быў адкліканы «Сандэрлэндам». Сэзон 2015—2016 гадоў правёў у арэндзе ў «Прэстан Норт Эндзе». На самым пачатку 2016 году быў адкліканы «Сандэрлэндам», у складзе якога, нарэшце, дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 16 студзеня ў матчы супраць «Тотэнгэм Готспуру»[8]. Сэзон 2016—2017 гадоў брамнік амаль увесь сэзон згуляў у якасьці першага брамніка, у тым ліку праз траўму ягонага таварыша Віта Манонэ.
15 чэрвеня 2017 году Пікфард падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам Прэм’ер-лігі «Эвэртан». Першапачатковая сума ў 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з магчымасьцю павышэньня да 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у якасьці дадатковых бонусаў зрабіла яго трэцім найдаражэйшым брамнікам у гісторыі на той час і найдаражэйшым брытанскім брамнікам[9]. У чэмпіянаце брамнік распачаў кар’еру ў новым клюбе 12 жніўня 2017 году, калі ягоны клуб на хатняй арэне выгуляў «Сток Сіці» зь лікам 1:0. Па заканчэньні першага сэзону ў новай камандзе брамнік быў названы гульцом сэзону «Эвэртану»[10]. Гулец хутка замацаваўся ў складзе, на доўгія сэзоны ўмацаваўшы шэрагі лівэрпульскага клюбу. У сэзоне 2019—2020 гадоў Пікфард у 38 матчах сэзону 13 разоў захоўваў сваю браму без прапушчаных галоў. 24 лютага 2023 году футбаліст склаў новую дамову «Эвэртанам», паводле якой ён мусіць застацца ў клюбе да чэрвеня 2027 году[11]. У канцы сэзону 2023—2024 гадоў Пікфард быў прызнаны найлепшым гульцом сэзону каманды трэці раз запар.
Міжнародная
Брамнік яшчэ зь юнацтва пачаў прыцягвацца да зборных Ангельшчыны розных узростаў. 9 кастрычніка 2016 году ўпершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, замяніўшы ў ёй Тома Гітана, аднак у складзе каманды не дэбютаваў. Свой першы матч у нацыянальнай дружыне згуляў 10 лістапада 2017 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нямеччыны на Ўэмблі[12]. Гульня скончылася ўнічыю зь лікам 0:0. У 2018 годзе быў далучаны да складу каманды на чэмпіянат сьвету. З тым часоў усьцяж выклікаецца да нацыянальнай зборнай ды бярэ ўдзел у міжнародных турнірах. У ліпені 2021 году поруч з зборнай стаў уладальніка срэбраных мэдалёў на чэмпіянаце Эўропы. У фінале брамнік адбіў два пасьляматчавыя пэнальці, аднак гэта не ўратавала зборную Ангельшчыну ад паразы ад зборнай Італіі[13]. У першым матчы супраць зборнай Сэрбіі на чэмпіянаце Эўропы 2024 году ў дзясяты раз на міжнародных турнірах захаваў браму без прапушчаных галоў, чым паўтарыў рэкорд Пітэра Шылтана[14].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads