Джорджыё Б’яндрата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джорджыё Б’яндрата (па-італьянску: Giorgio Biandrata; каля 1515, Салюцца — 5 траўня 1588, Гюлафэхэрвар) — італьянскі лекар, тэоляг, дзяяч Рэфармацыі ў Польшчы й Вялікім княстве Літоўскім.
Remove ads
Біяграфія
Джорджыё працаваў у Кракаве, дзе быў лекарам каралевы Боны ў 1540—1544 гадох. У 1556 годзе пераехаў у Жэнэву, дзе стаў прыхільнікам кальвінізму. Ужо праз два гады ён быў вымушаны пакінуць горад з-за антытрынітарскіх поглядаў, вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1558 годзе, дзе актыўна ўключыўся ў дзейнасьць рэфарматарскага руху і ў 1560 годзе быў абраны кіраўніком царквы ў Малой Польшчы.
Джорджыё быў адным з галоўных прыхільнікаў антытрынітарыянізму ў Рэчы Паспалітай, і, такім чынам, быў у канфлікце з Жанам Кальвінам, які пісаў да польскіх кальвіністаў лісты, папярэджваючы іх аб дзейнасьці Б’яндраты. У выніку канфлікту зь мясцовымі рэфарматарамі, Б’яндрата пачаў шукаць заступнікаў і знайшоў падтрымку ў літоўскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага і Яна Кішкі, зь якімі стварыў моцную фракцыю літоўскіх антытрынітарыяў (арыянаў).
У 1563 годзе Джорджыё адправіўся ў Трансыльванію, дзе працаваў лекарам і дарадцам Яна Жыгімонта Запольі. З 1571 году працаваў на Стэфана Баторыя й зрабіў для яго шэраг важных задачаў, у тым ліку спрыяў ягонаму выбраньню на пасаду польскага караля ў 1575 годзе.
Remove ads
Літаратура
- Gmiterek H., Bracia czescy a kalwini w Rzeczypospolitej połowa XVI – połowa XVII wieku, Lublin 1987
- Tazbir J., Reformacja w Polsce. Szkice o ludziach i doktrynie, Warszawa 1993
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads