Дзьмітравіцкі сельсавет (Камянецкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьмітравіцкі сельсавет (Камянецкі раён)
Remove ads

Дзьмі́травіцкі сельсавет (афіцыйная назва — Дзьмітро́віцкі сельсавет[1]) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Дзьмітравічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

На поўначы тэрыторыя сельсавету выходзіць да Белавескай пушчы.

Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны Дзьмітравіцкі сельсавет у складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

24 верасьня 1998 году вёскі Вілы, Селішча Вялікае, Селішча Малое, Мшанкі, Гарошкаўка 1, якія раней належалі да Дзьмітравіцкага сельсавету, перададзеныя ў склад Камянюцкага сельсавету[2].

Насельніцтва

Улучае ў сябе 29 населеных пунктаў з агульнай колькасьцю насельніцтва на 2010 год — 2034 жыхары. Найбуйнейшыя вёскі Дзьмітравічы (588 жыхароў) і Хадасы (516), у якіх пражывае больш за палову насельніцтва ўсяго сельсавету. Больш за палову астатніх вёсак маюць насельніцтва менш за 30 жыхароў, а Абрамава знаходзіцца на мяжы зьнікненьня (3 жыхары).

Транспартныя сувязі

Праз тэрыторыю сельсавету праходзяць аўтадарогі рэспубліканскага значэньня «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» (Р98) і Берасьце  Камянец  Каменюкі (Р83).

Азёры і рэкі

Каля вёскі Ўнучкі маецца возера Смуга. Па поўначы тэрыторыі сельсавету працякае канал Хваянаўскі роў, які ўпадае ў раку Белую.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads