Унучкі
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уну́чкі[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Унучкі месьцяцца за 2,5 км на захад ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 13 км на паўночны захад ад Камянцу, за 53 км на поўнач ад Берасьця, за 28 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе маёнтку Пашукі, уласнасьць абшарнікаў Насаржэўскіх.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 45 рэвіскіх душ.
- 2-я палова XIX ст.: вёска ў Дзьмітравіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: вёска і аднайменны маёнтак (належаў Флору Штарку).
- 1897: паводле перапісу ў вёсцы 12 двароў, 84 жыхары, у Сінітыцкай сельскай грамадзе; у маёнтку — 2 двары, 14 жыхароў.
- 1905: у вёсцы 20 двароў, 101 жыхар.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, у Дзьмітравіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 15 двароў, 80 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, у вёсцы 33 двары, 157 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 4 вяскоўцы.
- 1959: паводле перапісу 135 жыхароў.
- 1970: 115 жыхароў, у саўгасе імя Дзімітрава.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 23 жыхары
- 2005 год — 22 жыхары, 17 двароў[3]
- 1999 год — 37 жыхароў
Інфраструктура
У складзе ААТ «Камянецкая пушча».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads