Дзьмітры Арцыменя
савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмі́тры Канстанці́навіч Арцыме́ня (28 верасьня 1932, в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёна) — 20 верасьня 1993, Горадня) — савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Стайкі (цяпер Баранавіцкага раёну) у сялянскай сям’і. У няпоўныя 15 гадоў пайшоў працаваць на Баранавіцкі рамонтна-мэханічны завод. У 1953 скончыў Пінскі гідратэхнікум. Працаваў у Зэльве старэйшым раённым мэліяратарам.
Быў абраны другім, а затым першым сакратаром Зэльвенскага райкаму камсамола. У 1960 накіраваны ў Менскую партыйную школу (скончыў у 1964). У 1964 пераехаў у Сьвіслач. Старшыня Сьвіслацкага райвыканкаму. Накіраваны ў Астравец. Першы сакратар Астравецкага райкаму партыі. У ліпені 1977 пераведзены ў Горадню на пасаду намесьніка старшыні аблвыканкаму. З кастрычніка 1983 (пасьля ад’езду Сяргея Кабяка на працу ў Віцебск) прызначаны старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму. Захаваў пасаду і ў незалежнай Беларусі. Праводзіў паседжаньні па-беларуску.
Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Разглядаўся партыйнай намэнклятурай, як адзін з кандыдатаў на пасаду старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі ўзамен Станіслава Шушкевіча.
Ініцыятар стварэньня эўрарэгіёну «Нёман».
Remove ads
Забойства
У нядзелю ўвечары 20 верасьня 1993 быў забіты стрэлам у сэрца на ганку свайго дома ў Горадні.
Газэта Пагоня апісвала забойства Арцімені.
Горад поўніцца чуткамі па самыя берагі. Пацьвердзіць альбо абвергнуць іх пакуль немагчыма і ці будзе магчыма наогул. Пра злачынства гавораць у крамах, кабінетах, у тралейбусах, на кухнях. Гісторыя вымалёўваецца надзвычай дэтэктыўная з белым альбо чырвоным БМВ, альбо «Мэрсэдэсам». Аднак трэба прызнаць, што сёння зразумела толькі тое, што справа гэтая вельмі і вельмі цёмная.
— Аб забойстве Арцымені.[1]
Апэратыўна-вышуковую гурт узначалілі двое:
- начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму генэрал-маёр міліцыі Фёдар Гудзей
- начальнік абласное ўправы КДБ Леанід Цярэшчанка.
Забойства, якое так і не было раскрыта КДБ, стала адным з самых гучных злачынстваў у гісторыі першых гадоў незалежнае Беларусі. Яго забойства ўлады не хацелі зьвязваць з праціўнікамі ўлады: БНФ і г. д.
Пахаваны на Гарадзенскіх могілках па праспэкце Касманаўтаў.
Remove ads
Узнагароды
Памяць
На радзіме ў вёсцы Стайкі Баранавіцкага раёну імем Арцымені названа вуліца.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads