Дзьмітры Бясьсьмертны
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзьмітры Бясьсьмертны (нарадзіўся 3 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца казаскага клюбу «Актабе».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль і хутка замацаваўся ў ягоным складзе. 17 чэрвеня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Менску», выйшаўшы на зьмену на 76-й хвіліне матчу супраць «Тарпэда-БелАЗ» (0:2). У сэзоне 2016 году стаў часьцей зьяўляцца ў галоўнай камандзе менчукоў, нярэдка і ў стартавым складзе, дзе звычайна выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2017 году ўжо трывала замацаваўся як асноўны правы паўабаронца каманды, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі правага абаронцы.
У студзені 2019 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. Спачатку быў гульцом ратацыі, прыцягваўся да дублю, а з кастрычніка 2019 году ў сувязі з траўмаваньнем Аляксея Рыяса замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі правага абаронцы. У сэзоне 2020 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сэзоне 2021 году зьяўляўлся на полі нерэгулярна, а ў 2022 годзе стаў трывала прыцягвацца да пачатковага складу. У красавіку 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам да канца 2023 году[6].
У сакавіку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня быў дапушчаны да чэмпіянату Беларусі і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году пакінуў БАТЭ[7]. У жніўні стала вядома, што гулец будзе заяўлены ў склад казаскага «Актабе», замяніўшы ў заяўцы расейца Ідрыса Ўмаева[8].
Міжнародная
Увосень 2015 году ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 17 студзеня 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21), выйшаўшы на замену на 76-й хвіліне матчу супраць зборнай Кыргызстану на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу.
У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе. 16 лістапада 2019 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Нямеччыны (0:4), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads