Аляксей Рыяс

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Рыяс
Remove ads

Аляксей Рыяс (нарадзіўся 14 траўня 1987 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Пачаў займацца футболам у Менску, але першым прафэсійным клюбам стаў салігорскі «Шахцёр», за які выступаў з 2005 году. З 2007 году пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Спачатку звычайна выходзіў на замену, але з 2011 году стаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе. У «Шахцёры» гуляў на пазыцыі флянгавага (левага або правага) паўабаронцы, дзе чаргаваўся зь Сяргеем Балановічам і Паўлам Сітко.

У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з гарнякамі[5]. У сэзоне 2014 году працягваў трывала гуляць у асноўным складзе, звычайна на пазыцыі левага паўабаронцы, але часам апускаўся да абаронцы. Улюбёнай пазыцыяй на полі быў правы паўабаронца.

У сьнежні 2014 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[6]. Сэзон 2015 году распачаў, выходзячы на замену, пазьней пачаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе. Пачатак сэзону 2016 году прапусьціў праз траўму, пасьля аднаўленьня стаў выходзіць на замену, а ў ліпені 2016 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы барысаўчанаў. У сэзоне 2017 году выступаў на пазыцыі правага абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, а празь месяц вярнуўся ў стартавы склад. Пачатак сэзону 2018 году прапусьціў праз траўмы, у чэрвені вярнуўся ў першую каманду. Падчас трэнаваньня ў пачатку красавіка 2019 году атрымаў траўму калена — частковы разрыў бакавой зьвязкі[7][8]. 3 сьнежня 2019 году сышоў з БАТЭ[9].

13 студзеня 2020 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[10]. 9 сакавіка 2020 году дэбютаваў у камандзе ў матчы Кубка Беларусі[11]. У сэзоне 2020 году трывала выходзіў у стартавым складзе каманды, аднак у студзені 2021 году быў пераведзены ў дубль[12] і перастаў зьяўляцца на полі. Большую частку сэзону 2021 году правёў у дублі, толькі зь верасня зноў пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[13]. У ліпені 2022 году далучыўся да «СДЮШАР Дынама» ў Другой лізе[14], дзе выступаў да канца сэзону 2022 году.

Міжнародная

31 жніўня 2016 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Нарвэгіі.

Remove ads

Дасягненьні

Камандныя

Шахцёр

БАТЭ Барысаў

Індывідуальныя

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016, 2017
Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Асабістае жыцьцё

Бацька Аляксея зьяўляецца выхадцам з Пэру, маці — беларуска. Бацькі знаходзяцца ў разводзе, мае, акрамя таго, зводнага брата у Пэру[16]. Аляксей ажаніўся 5 ліпеня 2014 года, у 2015 годзе нарадзілася дачка[7].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads