Дзяніс Галенка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяні́с Гале́нка (нар. 13 чэрвеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпраму».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Футболам пачаў займацца яшчэ юнаком у магілёўскай СДЮШАР №7. Пазьней перабраўся ў структуру «Гомля». У 2015 годзе футбаліст пачаў выступаць за дублюючы склад гомельскага клюбу. За асноўную каманду дэбютаваў 11 ліпеня 2015 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны», выйшаўшы на замену на 70 хвіліне. Пад канец сэзону пачаў часьцей падцягвацца да гульняў з асноўнай камандай. У сваім дэбютным сэзоне згуляў у 5 матчах ва ўсіх турнірах.

У сакавіку 2016 году далучыўся да «Гомельчыгункатрансу»[3], дзе адразу замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. Дэбют гульца прыпаў на матч супраць «Слоніму». У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[4]. Першым матчам за новую каманду стаў выступ у Кубку Беларусі супраць гарадзенскага «Нёмана», дзе адзначыўся голам. У 2019 годзе страціў месца ў асноўным складзе каманды. У выніку ў жніўні далучыўся да наваполацкага «Нафтану». У красавіку 2021 году далучыўся да другалігавага «Паперпраму», зь якім прасунуўся ў Першую лігу.

Па заканчэньні сэзону 2023 году гулец узяў паўзу ў кар’еры, каб прайсьці паглыблены мэдычны агляд. Улетку 2024 году вярнуўся ў табар гамельчукоў[5].

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads