Дрэўнавушка

род шапкавых базыдыяльных грыбоў сямейства радоўкавых From Wikipedia, the free encyclopedia

Дрэўнавушка
Remove ads

Дрэўнавушка[2] (дрэўнае вушка[3], наркам. вешанка) — род шапкавых базыдыяльных грыбоў сямейства радоўкавых.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...

Расьлі паразытамі на дрэвах і сапратрофамі на глебе. Былі ядомымі. На 1983 год было вядома каля 70 відаў, пашыраных у Аўстраліі і Афрыцы, Паўночнай Амэрыцы і Эўропе. У Беларусі сустракалася 6 відаў[4]. Назва вынікала з абрысу шапкі і месца росту на драўніне[5]. Пераважна расьлі на пнях і ламаччы. Таксама іх штучна разводзілі. Сярод іншых, відамі гэтага роду грыбоў былі: пянёвік, вушкі і сьвіное вуха[3].

Remove ads

Выгляд

Дрэўнавушка мела буйную і мясістую шапку няяркага адценьня з вухападобным або круглаватым абрысам. Часта шапка была сьлізкай. Іншы раз шапка была сядзячай або распасьцёртай. Белая мякаць была шчыльнай, зрэдку паўхрасткаватай. Сьветлаафарбаваныя пласьцінкі былі зыходзячымі або прырослымі. Бакавая ножка мела вычурны абрыс або часам адсутнічала. Некаторыя віды дрэўнавушак мелі кольцы. Эліпсоідныя і круглыя споры былі бясколернымі і гладкімі. Споравы парашок меў белае або крэмавае адценьне[4]. Дрэўнавушкі часта расьлі скапленьнем да 30 грыбоў. Шэры або шэравата-карычневы капялюшык (шапка) грыба меў прамер ад 5 да 20 см і быў аксаміцістым навобмацак[6].

Remove ads

Беларусь

Thumb
Штучнае разьвядзеньне дрэўных вушак (2010 год)

Найбольшае пашырэньне мелі 2 з 6 відаў дрэўнавушак, якія расьлі ў Беларусі.

  • Вустрыцавае дрэўнавушка (дрэўнае вушка). Расло скапленьнямі на пнях і ствалах лісьцевых дрэваў. Пладаносіла ў ліпені—верасьні. Гладкая і цукатая або шырокакалейкападобная шапка мела прамер 3—17 см і цёмна-бурае адценьне, потым попельна-шэрае і жаўтаватае, амаль белае. Зыходзячыя і частыя пласьцінкі зь перамычкамі мелі белае адценьне і жаўцелі. Бакавая і цыліндрычная ножка была суцэльнай і белай або бураватай, а таксама зьлёгку валасістай каля асновы. Мела прыемны грыбны смак і пах. Лёгка разводзіцца. Спажыважалася ў сьвежым, марынаваным і салёным выглядзе[4], а таксама пасьля адварваньня[7]. Было малавядомым ядомым грыбам[8].
  • Восеньскае дрэўнавушка. Зрэдку траплялася ва ўсіх абласьцях Беларусі. Расло асобнікамі і скапленьнямі на асіне, таполі і вярбе. Пладаносіла ў верасьні—кастрычніку. Бакавая і сухая шапка была гладкай і вуха- або языкападобнай, мела прамер 5—8 см і шаравата-бурае адценьне, часта з мучністым налётам. У маладых грыбоў было больш цёмнае адценьне шапкі. Разгалінаваныя і белаватыя пласьцінкі зь няроўным краем паступова станавіліся брудна-шаравата-бурымі. Кароткая і апушчаная ножка мела жаўтавата-бураватае адценьне або часам адсутнічала. Было малавядомым ядомым грыбам. Спажывалася сьвежым[4].
Remove ads

У харчаваньні

Thumb
Запечаныя ў духоўцы дрэўнавушкі (2009 год)

Порцыя дрэўнавушак на 150 грамаў зьмяшчала 5 грамаў бялку і 37% дзённай нормы ніяцыну (вітамін Б3), 30% — рыбафлявіну (вітамін Б2) і 19% — пантатэнавай кісьлі (вітамін Б5), 12% — тыяміну (вітамін Б1) і 10% — фоліевай кісьлі (вітамін Б11), 18% — фосфару, калю і медзі, 11% — жалеза і 8% — цынку[9]. Дрэўнавужкі ўжывалі ў вараным, печаным і тушаным выглядзе, а таксама былі прыдатныя для саленьня. Для выдаленьня хітыну, які не засвойваецца чалавечым арганізмам, іх дробна наразалі і гатавалі абавязкова пры высокай тэмпэратуры. Таксама дрэўнавушкі валодалі бактэрыцыднымі ўласьцівасьцямі і спрыялі выдаленьню радыёактыўных рэчываў з арганізма. Праз калянасьць шчыльную ножку грыба не ўжывалі[6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads