Задубровенка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Задубро́венка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня з рэчкай Дубровенкай 19 км. Плошча вадазбору 84 км².
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на паўночным усходзе каля вёскі Станіславова ад сутоку рэк Дубровенкі й Сьляпчанкі. Ля ўтоку Задубровенкі ў Дняпро знаходзіцца места Дуброўна.
Найбольшыя прытокі
- Правыя:
- Дубровенка, выток на паўночны захад ад вёскі Волева.
- Тхарынка, выток 1 км на поўнач ад вёскі Барадзіно, упадае ў раку Дубровенку ля вёскі Карабанавічаў, даўжыня 4.8 км.
- Левыя:
- Міластоўка, выток ля вёскі Пасудзьдзева, упадае ў раку Дубровенка ля вёскі Малога Бахава, даўжыня 5.5 км.
- Сьляпчанка, выток 2 км на захад ад вёскі Махначоў, упадае ў раку Дубровенка на паўночным усходзе ад вёскі Станіславова, даўжыня 7.2 км., у межах раёна 5 км.[1]
Remove ads
На рацэ
Задубровенка
- Места Дуброўна.
Правыя прытокі
Левыя прытокі
- Міластоўка. Вёскі: Пасудзьдзева, Вялікае Бахава , Малое Бахава
- Сьляпчанка. Вёскі: Махначы, Рыбалтова, Чубакова, Станіславова
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
У межах вадазбору ёсьць наступныя помнікі археалёгіі, гісторыі, мастацтва, культуры й прыроды ў паселішчах па берагах Задубровенкі й яе прытоках.
- Кляштар бэрнардынаў (Дуброўна, XVIII—пач. XIX ст.).
- Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Станіславова на правым беразе Сьляпчанкі.
- Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Барадзіно.
- Курганны могільнік у вёсцы Глебава.
- Два гарадзішчы ў ваколіцах вёскі Карабанавічы.
- Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Малое Бахава.
- Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча на паўднёвай ускраіне вёскі Сваташыцы.
Страчаная спадчына
- Замчышча ля вусьця ракі Задубровенкі.
- Палац (XVIII ст.) і ліпавы парк «Бяльмонт» у стылі італьянскага адраджэньня паміж палацам і стромкім берагам Задубровенкі ў межах места Дуброўна.
- Каталіцкая капліца — на могілках ў вёсцы Малое Бахава.
- Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Сваташыцы.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads