Сваташыцы

вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сваташы́цы[2]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дабрынскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сваташыцы ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна ў межах Дубровенскага графства.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Сваташыцы ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году ў Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Сваташыцы ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду й утварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага й скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Сваташыцы цэнтар Сваташыцкай воласьці Горацкага павету.[4]

У 1910 годзе сяляне валодалі 613 дзесяцінамі зямлі й ўваходзілі ў Сваташыцкае сялянскае таварыства. Фальварку Сваташыцы, уласнасьць князя Яўгена Любамірскага[5][a], належала 2000 дзесяцін зямлі.[6]


Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 165 чалавек[7]; 1886 год — 180 чалавек, 27 хат, 2 царквы, лякарня, школа[8]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 44 дома, 100 мужчын, 110 жанчын; фальварак: 1 дом, 3 мужчыны, 5 жанчын;[6] 1999 год — 392 чалавекі;
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 140 дамоў, 412 чалавек; 2010 год — 338 чалавек;

Славутасьці

  • Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (на паўднёвай ускраіне вёскі).[9][10]
  • Помнік на брацкай магіле 136 воінаў 31-й арміі, загінуўшых у 1943—1944 гг. пры вызваленьні вёскі.[10]
  • Помнік землякам на ўшанаваньне памяці 73 жыхароў навакальных вёсак.[10].

Страчаная спадчына

Заўвагі

  1. Яўген Адольф Любамірскі (17.06.1825, Дуброўна — 15.09.1911, Крушына, Сылескае ваяводзтва, Польшча; па-польску: Eugeniusz Adolf ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna) сын князя Яўгена Любамірскага(13.09.1789 — 1834; па-польску: Eugeniusz ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna), унук князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). Першы шлюб (04.05.1850, Варшава) з дачкой Канстанціна Любамірскага Крыстынай Любамірскай (28.11.1825 — 06.11.1851; па-польску: Krystyna ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna). Другі шлюб (05.06.1859, Варшава) з графіняй Ружай Замойскай (29.07.1836 — 12.10.1915 Вільня; па-польску: Róża hr. Zamoyska z Zamościa h. Jelita)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads