Дыдэла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дыдэла (Дзідзель), Дэдэла (Дзедзель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Дэдыла, Дэдэла або Дэтула (Dedila, Dedela, Detula) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Dedel[3].

У Ноўгарадзе бытавалі імёны Дзедзіла (Дедила) і Дзедзеня (Деденя)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у шесть служобъ в Роготнои… Петка Деделя (16 ліпеня 1505 году)[5]; Матеевая Диделевича (1528 год)[6]; Я Дорота Матеевая Диделевича (30 кастрычніка 1538 году)[7]; Ян Диделовичъ[8], Андрей Яновичъ Деделевичъ[9] (1567 год); Jan Dedela (20 лістапада 1604 году)[10]; Detelowicz (1636 год)[11]; Didełowicz (1671—1681 гады)[12]; Catharina Dziedełowa (1689 год)[13]; Andrzej Dedełło (1739 год)[14]; Jerzy Dedeło… Stanisław Dedeło… Józef Dedeło… Jakub Dedeło (сакавік 1798 году)[15][a].

Remove ads

Носьбіты

Дэдэлы (Dedeło) — прыгонныя зь вёсак Велюцянаў і Жвірбляў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[23].

Дыдзюлі (Dydziul) гербу Гіпацэнтаўр — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[24].

На 1910 год існаваў фальварак Дзядзілава (Дзедзілова) у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[25].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Дзедзілавічы.

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Дзід (адзначалася старажытнае германскае імя Dedo[16]): Дзіды — літоўскі шляхецкі род[17];
    • Дзедзігалд (адзначалася старажытнае германскае імя Tedgaud[18]): въ Дедикголда Кгоневича и въ его детеи, Станка а в Хръщона, землю их отчинную (2 ліпеня 1493 году)[19];
    • Дзідар, Дэдэр (адзначалася старажытнае германскае імя Theethar[18]): Дзідаровічы — літоўскі шляхецкі род[17], Дэдэровіч (Dederowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20];
    • Дэдэкінд: Dedekind radca Kamery (1799 год)[21]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads