Жардзяжжа
вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жардзя́жжа[1] (таксама Зардзя́жжа[1]) — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Акалоўскага сельсавету.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца ў паўночнай частцы Лагойскага раёну. Праз вёску праходзіць рэспубліканская аўтадарога Менск — Віцебск М3, якая зьвязвае Жардзяжжа з вёскай Забор’е і аграгарадком Замасточча. Мясцовыя дарогі зьвязваюць Жардзяжжа з вёскамі Пячное і Востраў. Аўтамабільная дарога ад Жардзяжжа вядзе да мэмарыяльнага комплексу «Дальва».
У кілямэтры на поўнач ад Жардзяжжа працякае рэчка Падвейна.
Гісторыя
Напрыканцы XVIII ст. вёска і фальварак Жардзяжжа належылі да ўласнасьці шляхціцаў Валовічаў. Паводле рэвізіі 1811 году, вёска мела 49 душ мужчынскага полу, зьяўлялася ўласнасьцю кіраўника дваранства Барысаўскага павету Іосіфа Валовіча.
У склад Лагойскага раёну вёска ўвайшла з 25 сьнежня 1962 году.
Насельніцтва
- 2009 год — 37 чалавек[2]
- 2019 год — 27 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads