Жаробычы
былая вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаро́бычы[1] — былая вёска ў Беларусі, цяпер частка вёскі Слабада (Сіроцінскі сельсавет, Шумілінскі раён, Віцебская вобласьць).
Remove ads
Назва
У 1939 годзе вёска аб’яднана зь вёскай Слабада, у сувязі з чым, сустракалася назва і Слабада-Жаробычы[2][3][4][5].
Гісторыя
Вядомыя паводле рукапісных гістарычных крыніцаў з 1563 году. Паводле Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх (1895)[6], Жаробычы ўваходзілі ў склад Віцебскага павету. Вёска знаходзілася за 48 вёрстаў ад Віцебску. Тут дзейнічала царква Сьвятога Ільлі. Таксама існаваў маёнтак Жаробычы, уладаньне Косаваў, які налічваў 652 дзесяціны зямлі.
Жаробычы ўваходзілі ў склад аднайменнай воласьці, адміністрацыя (валасная ўправа) якой разьмяшчалася ў вёсцы Грэбніца Сяранская. Жаробыцкая воласьць знаходзілася ў заходняй частцы Віцебскага павету. На поўначы межавала з Лосьвідзкай, на захадзе — з Храповіцкай, на паўднёвым ўсходзе — з Мышкаўскай, на поўдні — з Старасельскай валасьцямі, на захадзе — з Ловаскай воласьцю Полацкага павету. У склад воласьці ўваходзіла 135 населеных пунктаў. Тут мелася 950 сялянскіх дамоў (апроч таго, 175 дамоў належалі іншым станам), у якіх пражывала 5638 сялянаў. На 1906 год існавалі маёнтак і сяло Жаробычы[7].
Жаробычы ўваходзілі ў склад і зьяўляліся цэнтрам Жаробыцкага сельсавету.
Remove ads
Інфармацыя для турыстаў
- Царква Сьвятога прарока Ільлі
Вядомыя ўраджэнцы
- Сыльвэстар Косаў (канец XVI ст. — 1657) — мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads