Жораўка (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жо́раўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 20 стагодзьдзя ў Дукорскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
Паводле перапісу 1897 году дзейнічала капліца, піцейны дом. Тады ж пабудаваны школьны будынак з дрэва і распачала працу школа царкоўнай граматы.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пасьля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 годзе працавала 2 настаўнікі, вучыліся каля 100 хлопчыкаў і дзяўчынак.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 140 двароў, 959 жыхароў
- пачатак XX ст. — 172 двары, 1050 жыхароў
- 1917 год — 170 двароў, 1095 жыхароў
- 2002 год — 19 двароў, 45 жыхароў
- 2009 год — 28 чалавек[2]
Славутасьці
- Каменны крыж;
- Гарадзішча (так званыя Акопы Кацярыны).
Страчаная спадчына
- Капліца.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads