Жосьлі

мястэчка ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Жосьлі
Remove ads

Жо́сьлі (лет. Žasliai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Жосьле. Цэнтар староства Кашадарскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 644 чалавек. Знаходзяцца за 9 км ад Кашадараў.

Хуткія факты

Жосьлі — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны.

Remove ads

Назва

Тапонім Жосьлі зьвязваюць з ракой Жослай або возерам Жосьле[1].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Zosli (1455—1456 гады)[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Мескі герб, 1792 г.

Паводле паданьня, запісанага М. Стрыйкоўскім, легендарны князь Кукавойт паставіў каля возера Жосьле на ўспамін пра сваю маці Паяцу яе драўляную фігуру, якую мясцовы люд лічыў багіняй. Калі фігура спарахнела, на тым месцы вырасьлі ліпы, якія таксама лічыліся богам[3].

У XV стагодзьдзі Жосьлі знаходзіліся ў валоданьні паноў Нацаў. Ян Нац заснаваў тут парафіяльны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, Сьвяты' Яна і Барбары. Відаць, у канцы XV стагодзьдзя Жосьлі перайшлі да Гаштольдаў. У 1557 годзе яны ўпамінаюцца як гаспадарскае ўладаньне, цэнтар воласьці Троцкага павету. У 1582 годзе вялікі князь перадаў Жосьленскую дзяржаву ў валоданьне Лукашу Ленскаму.

На Радзівілаўскай мапе (1613 год) Жосьлі значацца як мястэчка. У XVIII стагодзьдзі яны былі цэнтрам нягродавага староства, якое перадавалася ў трыманьне магнатам. У 2-й палове стагодзьдзя Жосьлямі валодаў канцлер Яхім Храптовіч.

12 студзеня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Жосьлям Магдэбурскае права і герб з выявай снапа пшаніцы, над ім два анёлы, што трымаюць ляўровы вянок, у сярэдзіне якога дэвіз «Ex mancipio libertas».

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жосьлі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1865 год у мястэчку было 87 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жосьлі занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Жосьлі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 1042 чал., зь іх 371 каталік, 7 праваслаўных, 22 стараверы i 653 юдэі[4]; 1897 год — 1955 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1957 год — 867 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 818 чал.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Вуліца мястэчка

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (фрагмэнты)
  • Касьцёл Сьвятога Юрыя (1912)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads