Жукаў Барок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жукаў Барок
Remove ads

Жу́каў Баро́к[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Ячонкі ў Нёман. Уваходзіць у склад Шашкоўскага сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 22 км ад Стоўпцаў і за 4 км ад вёскі Аталезі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Жукаў Барок знаходзіўся на дарозе Мір — Менск, якая была часткай асноўнага шляху з Заходняй Эўропы ў Маскву, у гэтым месцы знаходзілася пераправа празь Нёман.

Адам Плуг прысьвяціў вёсцы паэму «Жукаў Барок»[2]. Таксама яе апісвае ў сваёй аўтабіяграфіі філёзаф і мясцовы ўраджэнец Салямон Майман.

У другой палове XX ст. савецкія ўлады зьнішчылі ўніяцкую царкву, вядомую з 1680-х гадоў.

28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Аталескага сельсавету Жукаў Барок перадалі ў Шашкоўскі сельсавет[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 87 чалавек
  • 2010 год — 62 чалавекі

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Памятныя дошкі: Уладзіславу Сыракомлю (ува ўрочышчы Залуччы), Юзэфе Кодзіс (Кшыжаноўскай), Салямону Майману, Вінцэсю Каратынскаму, Адаму Плугу (Антонію Пяткевічу), мірным жыхарам вёсак сельсавету, спаленым у млыне нацыстамі ў 1943 годзе.

  • Млын

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Пяткевічаў
  • Царква Покрыва Багародзіцы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads