Жуліяну Бэлецьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жулія́ну Хаўс Бэле́цьці (па-партугальску: Juliano Haus Belletti; нар. 20 чэрвеня 1976 году ў Каскавэле, штат Парана, Бразылія) — былы прафэсійны бразыльскі футбаліст. Чэмпіён сьвету 2002 году ў складзе зборнай Бразыліі. Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА сэзону 2005—2006 гадоў у складзе гішпанскай «Барсэлёны».
Remove ads
Кар’ера
Прафэсійную кар'еру пачаў у «Крузэйру» ў 1993 годзе. За два сэзоны ён правёў 22 матчу ў чэмпіянаце краіны, а затым перайшоў у «Сан-Паўлу», дзе яму атрымалася замацавацца ў асноўным складзе каманды. 1999 год абаронца правёў у арэндзе ў «Атлетыка Мінэйру», стаўшы віцэ-чэмпіёнам Бразыліі. Ён забіў самы хуткі гол у гісторыі фіналаў бразыльскай лігі. У 2001 годзе хадзілі чуткі пра яго пераход у гішпанскі клюб «Валенсія», аднак у самую апошнюю хвіліну яго адмянілі.
У 2002 годзе пасьля трыюмфу на чэмпіянаце сьвету Бэлецьці перабраўся ў Эўропу, склаўшы дамову зь «Вільярэалам», якому абыйшоўся ў чатыры мільёны эўра. Ён хутка асвоіўся ў Гішпаніі і стаў незаменным у камандзе, правядучы 31 матч у чэмпіянаце Гішпаніі і яшчэ шэсьць паядынкаў у Кубку Інтэртота. У сэзоне 2003/04 Бэльлеці не апускаўся ніжэй высока паднятай планкі і дапамог свайму клюбу атрымаць перамогу ў Кубку Інтэртота, а затым дабрацца да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе «Вільлярэал» саступіў будучыму трыўмфатару «Валенсіі». Добра адыграўшы сэзон, ён прыцягнуў увагу скаўтаў «Барсэлёны», зь якой і падпісаў чатырохгадовы кантракт.
17 траўня 2006 году на Стад-дэ-Франс у Парыжы «Барсэлёна» сустракалася зь лёнданскім «Арсэналам» у фінале Лігі чэмпіёнаў 2006 году. Бэльлеці застаўся на зэдлі запасных, саступіўшы месца ў асноўным складзе Олегэру, аднак менавіта ён стаў галоўным героем сустрэчы, калі выйдучы на замену ён завяршыў дакладным ударам камбінацыю «Барсы», забіўшы свой першы гол у складзе каталёнскага клюбу і прынясучы яму перамогу ў гэтым турніры.
У жніўні 2007 году Жуліяну Бэлецьці перайшоў з «Барсэлёны» ў лёнданскі «Чэлсі». Сума трансфэру, па інфармацыі прэсы, склала ад 5 да 5,5 млн эўра.
Remove ads
Нацыянальная зборная
Бэлецьці дэбютаваў у зборнай Бразыліі ў паядынку супраць Эквадору 28 сакавіка 2001 году. Ён атрымаў залаты мэдаль Чэмпіянату сьвету 2002 году, хоць на працягу ўсяго турніру быў дублёрам Кафу, правядучы на поле толькі пяць хвілін у паўфінальнай сустрэчы з Турэччынай.
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads