Жындуль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жындуль (Жындэль, Жынтэль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сіндул, Сіндыла, Сінціла, Сінцела або Сіндэл (Sindulus, Sindila, Sintila, Sintela[1], Sindel[a]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сінд- (-зынд-) (імёны ліцьвінаў Сындык, Шымбольт, Сіндэр; германскія імёны Sindico, Sinbald, Sinder) паходзіць ад гоцкага sinþs 'дарога, шлях'[3] або германскага sintha 'дарога, падарожжа, вайсковая выправа'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Szyndel (Schindel)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: з роду Доволкговичовъ с Товтвилтова… Станиславу Жиндулю (15 верасьня 1568 году)[6]; Żindel… Żindelowicz (1671—1681 гады)[7]; Żyndel (1913 год)[8].
Remove ads
Носьбіты
- Адам Барталамеевіч Жынтэль (Жинтель) — селянін з ваколіцаў Коўны, які меў у валоданьні зямлю на 1882 год[9]
- Антон Восіпавіч Жынтэль — старшыня Вепраўскай воласьці на 1897 год[10]
Жындулі (Żyndul) — прыгонныя зь вёсак Чапкоўшчыны і Кейданеляў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[11].
На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Шындзель.
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads