Сіндэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіндэр (Сіндр), Сындэр, Шындэр (Шынтар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сіндэр, Сіндар або Сінтар (Sindheri, Sinder[a], Sindari[1], Sintar) і Эрсінд (Ersind) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сінд- (-зынд-) (імёны ліцьвінаў Сындык, Жындуль, Шымбольт; германскія імёны Sindico, Sindulus, Sinbald) паходзіць ад гоцкага sinþs 'дарога, шлях'[3] або германскага sintha 'дарога, падарожжа, вайсковая выправа'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Sender (Zender)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Anna Szynderowna… Michael Szynder (29 кастрычніка 1741 году)[9]; Syndry… Szyntarowszczyzna (1744 год)[10]; Laurentius Szynder (25 лістапада 1759 году)[11]; Stefan Sinderewicz (13 лістапада 1764 году)[12]; Sophia Szynderowna (27 красавіка 1765 году)[13]; Casimirus Szynder (24 сакавіка 1770 году)[14]; Jacobus Szynderowicz… Petrus Szynderowicz (17 кастрычніка 1776 году)[15]; Matheus Szynderowicz (30 студзеня 1783 году)[16]; Georgius Szynderowicz… Josephus Szynderowicz (15 кастрычніка 1789 году)[17]; Thadeus Szynderowicz (11 лістапада 1792 году)[18]; Gertruda Szynderowna (28 студзеня 1797 году)[19].
Remove ads
Носьбіты
Сіндэровіч (Sinderowicz) — жыхар Гарадзенскага павету, які ўпамінаецца ў 1789 годзе[21].
Сіндарэвіч (Sinderewicz) і Сындарэвіч (Synderewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads