Заазер’е (Лагойскі раён)

вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заазе́р’е[1]вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Заазер’е ўваходзіць у склад Лагойскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца як маёнтак ва ўдзельным Лагойскім княстве. У 1-й палове 15 стагодзьдзя маёнтак, уладаньне пана Судзімонта Доргевіча, у 1448 г. пасьля яго сьмерці ўласнасьць яго сына Алехны. У пачатку 16 ст. буйны фэадал Васіль Тышкевіч купіў частку двара Заазер’е ва ўдавы Пятра Яновіча Мантыгірдавіча княжны Ганны Аляксандраўны Гальшанскай. У 1570 г. Заазер’е ўласнасьць сына Васіля Тышкевіча Астафія. У 18 ст. вёска, цэнтар маёнтку, уладаньне віленскага каталіцкага капітула, у 2-й палове 18 ст. уласнасьць Тызенгаўза, пазьней Тышкевічаў. У 1811 г. вёска, 111 рэвіскіх душ мужчынскага полу, уладаньне графа Ёсіфа Тышкевіча. У 1866 г. адносілася да Лагойскага праваслаўнага прыхода Сьвята-Мікалаеўскай царквы. У 1870 г. вёска, 116 рэвіскіх душ мужчынскага полу ў Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1875 г. адкрыта школа граматы, меўся хлебазапасная крама. На пачатку 20 ст. да Загаранскай сельскай грамады адносіліся 2 вёскі: Падонкі і Заазер’е, у 1905 г. у яе ўваходзілі 29 гаспадарак Заазер’я, якія мелі 426,5 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 65 двароў, 650 жыхароў, у 1917 г. 17 двароў, 443 жыхары. У 1941 г. 79 двароў, 316 жыхароў. У Вялікую Айчынную ванну гітлераўцы зьнішчылі 2 двары, загубілі 6 жыхароў, вывезьлі ў Нямеччыну 22 вяскоўцаў, 23 загінулі на фронце, 6 у партызанскай барацьбе. У 1969 г. 117 двароў, 382 жыхары.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 159 жыхароў
  • 2003 год — 176 жыхароў, 76 двароў
  • 1999 год — 196 жыхароў

Інфраструктура

Крама.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads