Задвор’е (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Задво́р’е[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 1 км на захад ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 400 м на ўсход ад левага берагу ракі Градаўка, за 15 км на поўдзень ад Камянцу, за 20 км на поўнач ад Берасьця, за 28 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: вёска ў Турнаўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 158 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Чарнаўчыцы, уласнасьць Грабоўскіх.
- 1890: у карыстаньні вясковай сельскай грамады 415 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў.
- 1897: 32 двары, 263 жыхары, школа, хлебазапасная крама.
- 1905: 290 жыхароў.
- 1921: у складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1929: 35 двароў, 169 жыхароў.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Турнаўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 57 двароў, 296 жыхароў.
- 1948: у пачатковай школе 43 вучні.
- 1950: арганізаваны калгас «Шлях да камунізму».
- 1954: у Відамлянскім сельсавеце.
- 1956: у калгасе «Перамога».
- 1959: 168 жыхароў.
- 1970: 122 жыхары.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 32 жыхары
- 2005 год — 24 жыхары, 15 двароў[3]
- 1999 год — 42 жыхары
Інфраструктура
У складзе ААТ «Агра-Турна».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads