Запольле (Пінскі раён)

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Запольле (Пінскі раён)
Remove ads

Запо́льле[4] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Піны і Мерачанкі. Уваходзіць у склад Асьнежыцкага сельсавету Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Упершыню Запольле ўпамінаецца ў 1488 годзе[5]. У 1496 годзе Вайвошка Разіевіч атрымала ад пінскіх князёў дазвол на продаж Запольля Федзьку Тышкевічу, пазьней яно перайшло ва ўласнасьць Друцкіх-Любецкіх. Па замужжы Юзэфы Друцкай-Любецкай з Войцехам Пуслоўскім вёска перайшла да Пуслоўскіх, і ў наступным пакаленьні фальварак перайшоў у спадчыну да іхнага сына Вандаліна. Вандалін жа аддаў Запольле сваёй дачцэ ў пасаг, якая ў 1872 годзе выйшла замуж за графа Бройль-Плятэра. Апошнім уладальнікам Запольля быў іхны сын Стэфан Мар’ян Вандалін.

У Запольлі адбываліся цырымоніі з нагоды прыезду караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які адбыўся ў 1784 годзе. На запольскім полі праводзіўся агляд войскаў, потым у парку адбыўся вячэрні баль з ілюмінацыяй.

У час нямецка-савецкай вайны сядзібу займалі салдаты вэрмахта, па вайне выкарыстоўвалася як жылая.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 1354 жыхары
  • 2000 год — 338 двароў, 1318 жыхароў
  • 2009 год — 1244 жыхароў[1]

Славутасьці

Thumb
Сядзібны дом
  • Сядзібна-паркавы ансамбль Плятэраў з паркам (XVII — першая палова XX стагодзьдзя; сядзібны дом збудаваны ў 1920-я гады)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads