Баля Касьцельная
вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́ля Касьце́льная[1] (таксама — Ба́ля, Ба́ля Царко́ўная; з 1964[2] году — Зарача́нка[3]) — вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці на левым беразе Нёману. Баля Касьцельная ўваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавету.
Remove ads
Паходжаньне назвы
Назва вёскі хутчэй за ўсё паходзіць ад балцкага bala, што азначае балота. Дадаткі Царкоўная і Касьцельная зьвязаныя з канфэсійнай прыналежнасьцю храма. Дадатак Касьцельная адносіцца да ХХ ст. Дадаткі ўжываліся для адрозьненьня ад іншых суседніх паселішчаў з назвай Баля, зь якіх да нашых дзён дайшла Баля Сольная.
У савецкія часы ў сувязі з рэлігійным гучаньнем Баля Касьцельная была перайменавана ў Зарачанку, што мела азначаць, што ад Горадні вёска знаходзіцца за ракой.
Remove ads
Канфэсійная гісторыя
Праваслаўная парафія ўзьнікла прыкладна ў апошняй чвэрці XV стагодзьдзя і падобна таму як Гоская парафія зьяўлялася цэнтрам рыма-каталіцтва, парафія ў Балі была цэнтрам праваслаўя на поўнач ад Горадні.
Захаваўся фундуш 1526 году паводле якога Багдан Грынковіч Валовіч забясьпечваў маёмасьцю праваслаўную царкву ў Балі. Царква насіла імя Сьвятога Спаса і мела сьвятароў Міхаіла і Матвея, і дзяка Карпа. Тады ж нехта Хаціан Шэмбель (адсюль назва вёскі Шэмбелеўцы) зафундаваў каля царквы прыдзел (капліцу) сьвятога Мікалая.
Паміж пачаткам XVII ст. і 1875 годам парафія ў Балі была ўніяцкай, а з 1875 па 1915 год ізноў праваслаўнай. Большасьць насельніцтва вёскі пасьля 1875 году не жадала пераходу ў праваслаўе, ухілялася ад праваслаўных хростаў, шлюбаў, адпяваньняў, а калі стала магчыма (1905) масава перайшло ў рыма-каталіцтва.
Remove ads
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
У часы Першай сусьветнай вайны праваслаўная царква ў Балі была разбураная. Каталіцкая парафія ў вёсцы ўзьнікла толькі ў 1927 годзе. У 1937 годзе завяршылася будаўніцтва касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, які стаіць да сёньняшняга дня. Храм у стылі постнэаготыкі, аднанававы, прамавугольны ў плянэ, сакрыстыі і 3-гранная апсіда зьлёгку выступаюць за межы асноўнага аб’ёма. З заходняга боку над галоўным уваходам двух’ярусная квадратная ў сячэньні вежа, завершаная шасьцігранным шпілем.
Архітэктурная кампазыцыя будынка мае вэртыкальны гатычны парыў, які яшчэ больш падкрэсьліваецца скульптурнай выявай Дзевы Марыі на востраканечным шчыце над галоўны стрэльчатым уваходам у храм.
Адным зь першых каталіцкіх пробашчаў парафі быў кс. Баршчэўскі. З 1960-х па 1990-я гады храм быў зачынены. Цяпер парафія дзейнічае, належыць да Сапоцкінскага дэканату Гарадзенскай дыяцэзіі.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads