Зарэчнае (Старадароскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зарэчнае (Старадароскі раён)
Remove ads

Зарэ́чнае[1]вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Зарэчнае ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Назва ўзьнікла як арыенцір — Зарэчнае знаходзіцца за ракой Арэсай, па іншы бок ад вёскі Навасёлкі. У вёсцы маецца дзьве вуліцы: Лугавая і Лясная.

Гісторыя

Вядома з XIX стагодзьдзя. У 1885 годзе ўяўляла сабой урочышча Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У 1897 годзе вядома як вёска, у якой пражывала 89 жыхароў, вядома казённая сядзіба Зарэчнае для лясной варты (3 жыхары). У 1908 годзе налічвала 19 двароў і 120 жыхароў. У 1921 годзе вядомы хутар Зарэчнае (10 жыхароў). У 1929 годзе арганізаваны калгас РЭС (рэвалюцыя, электрыфікацыя, сацыялізм).

28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[2].

У сучаснасьці ў Зарэчным ладзіцца штогадовае сьвята вёскі, на якое зьбіраюцца выхадцы вёскі з усяго сьвету.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 25 чалавек
  • 1999 год — 42 чалавекі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads