Застарыньне (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Застары́ньне[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Відароўцы. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 40 км на паўночны захад ад Баранавічаў і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы[3].
Remove ads
Гісторыя
На 1909 год Застарыньне ўваходзіла ў склад Пачапаўскай воласьці Наваградзкага павету (Менская губэрня).
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Застарыньне абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Застарыньне апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пачапаўскай гміне Наваградзкага павету (Палескае ваяводзтва).
У 1939 годзе Застарыньне ўвайшло ў БССР, з 15 студзеня 1940 году ў складзе Гарадзішчанскага раёну Баранавіцкай вобласьці. 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам Застарынскага сельсавету.
У нямецка-савецкую вайну пры канцы чэрвеня 1941 году патрапіла пад нямецкую акупацыю[3]. 1 траўня 1943 году савецкія партызаны з атрада імя Суворава правялі ў Застарыньні сход. У вёсцы заначавала каля 15 партызанаў. 2 траўня 1943 году нямецкія карнікі з 57-га батальёна спалілі і расстралялі з кулямётаў 387 вяскоўцаў, зь якіх 70 дзяцей. Па 15-20 чалавек зганялі ў дамы, якія падвапльвалі. Агулам спалілі 108 двароў. 9 ліпеня 1944 году вёску занялі савецкія войскі.
Па вайне вёску адрадзілі. У Застарыньні разьмясьцілі цэнтар саўгасу[5]. Ад 8 студзеня 1954 году Застарыньне ўвайшло ў склад Берасьцейскай вобласьці. Ад 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. 16 ліпеня 1956 году вёска перастала быць цэнтрам сельсавету. У 1998 годзе працавалі бібліятэка, крама, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт і сярэдняя школа[3]. На 2013 год дзейнічала базавая школа[5].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 402 жыхары і 74 двары; 1921 год — 260 жыхароў і 42 дамы; 1940 год — 412 жыхароў і 115 гаспадарак; 1959 год — 392 жыхары; 1998 год — 315 жыхароў і 78 двароў[3]; 1999 год — 325 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 304 жыхары і 117 гаспадарак; 2010 год — 243 чалавекі
Інфраструктура
На 2019 год працавалі бібліятэка, крама, аддзяленьне сувязі «Белпошта» (Палявая вул.), фэльчарска-акушэрскі пункт і базавая школа[5]. Таксама ў вёсцы месьціліся брацкая магіла партызанаў і магіла ахвяраў фашызму[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads