Засьценак (Хвойніцкі раён)

былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Засьценак[1] — былы пасёлак у Беларусі, каля ракі Тур’і. Уваходзіў у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Герб уласны роду Абуховічаў (паводле апісаньня К. Нясецкага).
Thumb
Засьценак, Глінішча і Алексічы на мапе А. К. Фіцінгофа. 1846 г.

У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што сяло Абухаўшчына і хутар Засьценак належалі панам Абуховічам, «но ныне у Яна Оскирки по декрету[a]»[2].

У 1845 годзе ў маёнтку Засьценак пачала працаваць вінакурня[3]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 10 жыхароў двара Засьценак былі парафіянамі Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[4].

У парэформавы пэрыяд Засьценак належаў да Юравіцкай воласьці. На 1866 год 7 жыхароў двара Засьценак былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[5]. У 1876 годзе прыкладна з 1800 дзесяцін угодзьдзяў на ворыва прыпадала ўсяго 12 дз.; на адкорме стаяла больш як 40 галоў жывёлы[6]. Паводле сьпісу землеўладальнікаў Менскай губэрні, у 1889 годзе двор Засьценак з 1795 дзесяцінамі ўгодзьдзяў належаў Альфрэду, сыну Каятана, Абуховічу[7]. У 1903 годзе вінакурня ў Засьценку таго ж уладальніка сіламі 8 рабочых мела гадавую вытворчасьць сьпірту на 12 400 рублёў, перарабляла 31050 пудоў бульбы на 5782 рублі, зялёнага соладу 2250 пудоў[3].

На 1909 год у аднадворным фальварку Засьценак Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету было 16 жыхароў[8]. У даведніку 1910 году сказана, што вінакурня ў Засьценку Альфрэда Абуховіча заснаваная ў 1868 годзе[b], сьпірту сіламі 7 рабочых вырабляла 12 000 вёдраў на 8 000 руб.[9]. На 1912 год дадалася яшчэ зьвестка пра конны рухавік ды гадавы аб'ём на 11 110 руб.[10]

Згодна з матэрыяламі скразнога абсьледаваньня прыватнаўласьніцкіх гаспадарак Юравіцкай воласьці, у 1916 годзе маёнткам Засьценак, гаспадарча зьвязаным зь яго ж фальваркам Абухаўшчына, валодаў Станіслаў, сын Альфрэда[c], Абуховіч. Сям'я гаспадара складалася з 9 чалавек – 3 мужчын (усе работнікі)[e], 6 жанчын (3 работніцы). 1 мужчына на службе, 6 мужчын-работнікаў, зь якіх 1 бежанец (вайна), 12 жанчын, зь іх 4 работніцы. Усяго ў фальварку – 28 чалавек[11].

У 1917 годзе – 3 двары, 20 жыхароў, 153 дзесяціны зямлі. 9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Засьценак у складзе Юравіцкай воласьці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[12].

Thumb
Засьценак, Тунеўшчына, Глінішча, Алексічы, Багуславец на мапе 1924 г.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Юравіцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Пры землеўпарадкаваньні былога маёнтку ў 1920-я гады былі створаныя сад Засьценак і аднайменны саўгас.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году хутар Засьценак з 6 гаспадаркамі і 30 жыхарамі — у Глінішчанскім сельсавеце Юравіцкага раёну Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Мазырскай акругі, ад 10 лістапада 1927 году — у Алексіцкім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 году Засьценак у складзе Хвойніцкага раёну. Ад 20 лютага 1938 году ў Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Засьценку было 20 двароў з 79 жыхарамі. У вайну акупанты спалілі пасёлак[13].

З 8 студзеня 1954 году Засьценак — у складзе Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году, у пасёлку — 92, у 1970 годзе — 53 жыхары.

Ліквідаваны 20 верасьня 2011 году[14].

Remove ads

Заўвагі

Thumb
Элемэнты дэкору труны Альфрэда Абуховіча.
Thumb
Фрагмэнты дэкору труны.
  1. На той час дэкрэт ужо састарэў, бо і ўласныя добры стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі былі забраныя ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 году.
  2. Гэта супярэчыць зьвестцы даведніка 1903 г. (1845), перавыданьнем якога зьяўляецца даведнік 2010 г.
  3. Спачыў 1 ліпеня 1913 г. у 67-гадовым узросьце. Пахаваны ў склепе на могілках паблізу двара Глінішча Эміля Аскеркі.
  4. У тым сяле Абуховічы стала не жылі. У Астраглядаўскім парафіяльным касьцёле Вацлаў быў ахрышчаны.
  5. Які лёс мог напаткаць людзей з гэтага працавітага сямейства, засьведчыў наступны запіс:
    Обухович Вацлав Альфре[дович] (1892) Дата рождения: 1892 г. Место рождения: с. Острогляды[d], Микуличская волость, Речицкий уезд, Минская губерния. Пол: мужчина. Национальность: поляк. Образование: низшее. Место проживания: Брестская обл., Кобринский, Шеметовка. Приговор: приб. на спецпоселение в Архангельскую обл. 24.02.40, Плесецкий р-н, Островский. Осв. со спецпоселения по амнистии 05.09.1941. Источники данных: БД "Жертвы политического террора в СССР". База данных "Польские спецпереселенцы в Архангельской обл."
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads