Зашчоб’е

вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Зашчоб’е
Remove ads

Зашчо́б’е[1] — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці. Цэнтар аднайменнага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

За 56 км на паўднёвы захад ад Рэчыцы, чыгуначная плятформа Зашчо́б’е (на ветцы Васілевічы — Хвойнікі ад лініі Гомель — Каленкавічы), за 105 км ад Гомля.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сяло Зашчоўб'е вядомае зь ліста аб падзеле маёнтку Брагін паміж князямі-братамі Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі, датаванага 15-м сакавіка 1574 году[a]. У выніку братэрскага паразуменьня

Село Защовбъе з людми отчизными и неотчизными, з данью грошовою и медовою, з кгрунтом, дубровами, з лесы, чертежами, з ловы зверинными, з полми и сеножатми

дасталося князю Аляксандру[3].

Расейская імпэрыя

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Зашчоб'е — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. У «Камеральном описании... Речицкой округи», датаваным 29 студзеня 1796 году, засьведчана, што часткі сяла Зашчэлб'е належалі Сялецкаму базыльянскаму манастыру і генэралу-ад'ютанту Амброзію Аскірку[5].

У парэформавы пэрыяд Зашчоб'е адміністрацыйна знаходзілася ў Васілевіцкай воласьці.

На 1909 год у вёсцы Зашчоб'е налічвалася 95 двароў з 527 жыхарамі[6].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Зашчоб'е, аднак, у складзе Васілевіцкай воласьці апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Remove ads

Насельніцтва

Заўвагі

  1. Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads