Зута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зута (Жута, Жуць), Зота (Жоць) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Зута або Зота (Zuto, Zotto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова зот- (зут-), магчыма, паходзіць ад стараверхненямецкага zota 'грыва, валасы'[1] або ад асновы суд- (сут-)[a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Зутан, Жутаўт; адзначаліся германскія імёны Zotan, Zotolt.
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека зъ землею в Жижморскомъ повете на имя Жотя (22 ліпеня 1501 году)[3]; Kazimierz Zutowicz, ręką swą (13 кастрычніка 1642 году)[4]; Wacław Żutowicz (1667 год)[5]; Samuel Zutowicz (1690 год)[6].
Remove ads
Носьбіты
Затовічы[7], Жутовічы і Жатовічы[8] — літоўскія шляхецкія роды.
Жуты (Żut) гербу Грымала — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[9].
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -жу- зь летувіскай мовы žudýti 'забіваць, нішчыць', žùdinti 'мучыць, катаваць'[2] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads